Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У дзяржаўных банках не застаецца поля для манэўраў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У дзяржаўных банках не застаецца поля для манэўраў

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Аляксандар Лукашэнка яшчэ больш звузіў поле для манэўраў дзяржаўным банкам. Загадам № 108 кіраўнік дзяржавы ўнёс зьмены ў свой ранейшы загад, які тычыцца выдачы банкамі з доляй дзяржавы ў статутных фондах крэдытных сродкаў дзяржаўным арганізацыям. Цяпер банкі пазбаўленыя магчымасьці самастойнага рашэньня наконт выдачы грошай дзяржаўным арганізацыям і гаспадарчым таварыствам.

«Банкі захоўваюць за сабой магчымасьць выдаваць крэдыты і пазыкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва некамэрцыйных арганізацый, на разьвіцьцё і падтрымку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, якія ствараюцца мясцовымі выканаўчымі структурамі», — удакладняюць у прэзыдэнцкай прэс-службе. Паводле загаду, рашэньне пра выдачу грошай будзе зацьвярджаць Савет дырэктараў дзяржбанка, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Раней падобныя рашэньні прымала кіраўніцтва кожнага банка. Выдаваць грошы дзяржарганізацыям можна было пад вызначаны пералік выдаткаў: разьвіцьцё і пашырэньне вытворчасьці і яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, будаўніцтва і ўтрыманьне ў належным стане аб’ектаў сацыяльнай сфэры, будаўніцтва ці набыцьцё жылых памяшканьняў працаўнікам, якія знаходзяцца ў штаце, і г.д.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .