Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У аўторак, 25 сакавіка, на сайце www.nn.by онлайн з айцом Аляксандрам Надсанам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У аўторак, 25 сакавіка, на сайце www.nn.by онлайн з айцом Аляксандрам Надсанам

22.03.2008 11:43 - Крыніца: Наша Ніва

У аўторак, на Дзень Волі, на сайце www.nn.by онлайн з а. Аляксандрам Надсанам (Лёндан). Онлайн-канфэрэнцыя будзе адбывацца з 12:00 да 13:00.

Пытаньні можна задаваць праз акенца на сайце.

***

Айцец Аляксандар Надсан (да эміграцыі: Бочка) нарадзіўся 8 жніўня 1926 г. у Гарадзеі (сёньня Нясьвіскі р-н). Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. У чэрвені 1944 г. -- курсант Менскай афіцэрскай школы БКА. З канца чэрвеня 1944 г. на эміграцыі. З восені 1944 г. – у польскай Арміі Андэрса, што ваявала ў складзе брытанскіх узброеных сіл. Браў удзел у баявых дзеяньнях на поўначы Італіі, быў паранены.

Ад 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, яго старшыня ў 1951—1953 гг. Рэдагаваў часопісы "Беларус на чужыне" і "На шляху", браў удзел у працы Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня "Рунь" і Беларускага народна-незалежніцкага хрысьціянскага Руху.

З восені 1953 г. навучаўся ў Рыме, у Грэцкай Калегіі (духоўнай сэмінарыі для каталікоў усходняга абраду). 23 лістапада 1958 г. высьвячаны на сьвятара.

У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Лёндан. Наведваў беларускія асяродкі на брытанскіх выспах, ад 1961 г. — кіраўнік беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане.

Ад 1971 г. — кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музэя імя Ф. Скарыны, а ад 1981 г. — кіраўнік Беларускай Каталіцкай Місіі ў Вялікабрытаніі. З канца 1980-х — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, кіраўнік Камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .