Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Віцебску разьвіталіся з Аленай Залескай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Віцебску разьвіталіся з Аленай Залескай

01.08.2010 11:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Вядомую ў горадзе апазыцыянэрку, былую старшыню абласной арганізацыі АГП пахавалі 31 ліпеня на могілках “Копці” пад Віцебскам.


Разьвітаньне з Аленай Залескай прайшло ў рытуальнай залі абласнога шпіталю. Правесьці актывістку ў апошні шлях прыехалі аднапартыйцы зь Менску і Воршы, мясцовыя прадстаўнікі былі практычна ад кожнай партыі – і ад АГП, і ад Партыі БНФ, і ад стваранай БХД, і ад руху “За Свабоду”, і ад БСДП (Грамада). Разьвітацца з Аленай Залескай прыйшлі Барыс Хамайда, Сяргей Каваленка, экс-палітвязень Сяргей Парсюкевіч, а таксама далёкія ад палітыкі людзі, якія ведалі нябожчыцу як добрую настаўніцу матэматыкі, вядучую танцавальных вечароў у клюбе “Натхненьне”, супрацоўніцу музэя Марка Шагала.

А 14-й гадзіне актывістку пахавалі на могілках “Копці”. Падчас грамадзкай паніхіды аднадумцы казалі, што імя Алены Залескай назаўжды ўвайшло ў гісторыю дэмакратычнага руху Віцебшчыны. Пад яе кіраўніцтвам у горадзе ладзіліся самыя масавыя вулічныя акцыі, яна была ці не самым бескампрамісным назіральнікам падчас выбарчых кампаній, яе неаднаразова затрымлівалі і каралі штрафамі за апазыцыйную актыўнасьць. І каля сотні бел-чырвона-белых сьцягоў, пашытых менавіта яе рукамі, луналі апошнімі гадамі над Віцебскам, наперакор забаронам і затрыманьням.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .