Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Віцебску будзе створаны фонд Марка Шагала Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Віцебску будзе створаны фонд Марка Шагала

18.03.2010 16:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У стварэньні фонду возьмуць удзел Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх суполак і гарадзкія ўлады.


Сродкі будуць накіраваныя на аднаўленьне гістарычнага аблічча Пакроўскай вуліцы, дзе захаваўся дом мастака. Цяпер у доме — мэмарыяльны музэй.

Ідэя зрабіць вуліцу Пакроўскую экскурсійным аб’ектам належыць старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Дагэтуль яна не была ўвасоблена ў жыцьцё, хаця грошы на рэалізацыю іншых ягоных ідэй ужо знойдзеныя і ўкладзеныя — завяршаецца рэканструкцыя плошчы Перамогі і вуліцы Суворава, зьявілася зона адпачынку на рацэ Віцьбе.

На адмысловай прэсавай канфэрэнцыі для карэспандэнтаў дзяржаўных СМІ, якая адбылася ўчора ў Віцебскім аблвыканкаме, Аляксандар Косінец паведаміў і пра тое, што вядуцца перамовы з нашчадкамі Марка Шагала пра магчымасьць экспанаваньня мастацкіх прац майстра — бо ў Віцебску, дзе мастак стварыў 15 карцін, на ніводнай выставе аматары ягонай творчасьці ня бачылі арыгіналаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .