Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Віцебску абвешчаны конкурс на стварэньне гімну Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Віцебску абвешчаны конкурс на стварэньне гімну

17.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Згодна выказаным аблвыканкамам патрабаваньням, ён абавязкова мусіць быць беларускамоўным,“мець высокі мастацкі узровень, iнтанацыйна-мэлядычную яснасьць, патрыятычнасьць, запамiнальнасьць, урачыстасьць”.

Ацэньваць якасьці твораў, прадстаўленых на конкурс, будзе адмысловая камісія, прызначаная старшынёй аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам. Да ўдзелу запрошаныя як асобныя творцы, паэты і кампазытары, так і творчыя калектывы аўтараў.

Задача, пастаўленая аблвыканкамам перад стваральнікамі гімну, такая: твор “мусіць адпавядаць статусу гораду Віцебску, як самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Віцебскай вобласьці, якая мае сваю індывідуяльнасць і гісторыка-культурную каштоўнасьць”, а таксама “адлюстроўваць адметнасьць Віцебску ў кантэксьце разьвіцьця Рэспублікі Беларусь”.

Пяць гадоў таму гэтаксама паводле пастановы аблвыканкаму было ініцыявана стварэньне герба і сьцяга Віцебскай вобласьці. 2-га чэрвеня 2009 году гэтыя сымбалі былі зацьверджаныя. Сьцяг Віцебшчыны зялёнага колеру, а на ім зьмешчана выява гербу вобласьці: чырвоны францускі шчыт з Пагоняй — срэбным вершнікам, які трымае ў правай руцэ ўзьняты меч, а ў левай — шчыт з залатым шасьціканцовым крыжам. У верхняй частцы герба — залатая карона, а ўнізе — дзьве залатыя дубовыя галіны, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Недорогие гостиницы России - банкет холл. Организуем свадебный банкет. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .