Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Савеце Рэспублікі гавораць пра адмену сьмяротнага пакараньня Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Савеце Рэспублікі гавораць пра адмену сьмяротнага пакараньня

19.03.2010 00:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву Яўген Сьмірноў не выключае, што ў Беларусі будзе вырашана пытаньне аб адмене сьмяротнага пакараньня.


Як паведаміла , пра гэта сэнатар заявіў 18 сакавіка ў Савеце Рэспублікі, выступаючы перад старшынямі раённых і гарадзкіх судоў. Я.Сьмірноў падкрэсьліў, што беларускія суды ў адзінкавых, выключных выпадках выносяць сьмяротныя прысуды. Паводле Сьмірнова, за 2008 і 2009 гады ў РБ было па два такіх прысуды. Сэнатар нагадаў прысутным, што адмены ў Беларусі сьмяротнага пакараньня ў жорсткай фармулёўцы патрабуе Рада Эўропы. Як вядома, для таго, каб Беларусь магла вярнуць сабе статус адмыслова запрошанага ў ПАРЭ, які яна страціла пасьля рэфэрэндуму 1996 году, у краіне мусіць быць адмененая сьмяротнае пакараньне.

"Магчыма, ужо пара. Не выключаю, што гэтае пытаньне будзе ўрэшце вырашанае. Мы б і самі адмовіліся, калі б нас не прэсінгавалі", – адзначыў Я.Сьмірноў. Ён паведаміў, што для вывучэньня праблематыкі сьмяротнага пакараньня ў Нацыянальным сходзе створаная рабочая група. Яе ўдзельнікі плянуюць, у прыватнасьці, арганізаваць вясной у Менску міжнародны сэмінар па тэматыцы прымяненьня сьмяротнага пакараньня з запрашэньнем юрыстаў, экспэртаў з Рады Эўропы, ПАРЕ, а таксама прадстаўнікоў грамадзкіх і няўрадавых арганізацый.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .