Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Менску праходзіць 13-ы турнір па футболе памяці Генадзя Карпенкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Менску праходзіць 13-ы турнір па футболе памяці Генадзя Карпенкі

07.08.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода 7 жніўня ў Менску, на поле БДАТУ на вуліцы Натуралістаў, праходзіць 13-ы турнір па футболе «Кубак Свабоды» памяці палітыка Генадзя Карпенкі.

Сёлета ўдзел у турніры бяруць шэсьць каманд — Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», Партыі БНФ, руху «За Свабоду», Беларускай асацыяцыі журналістаў і аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Апошняя зьяўляецца дэбютантам турніру.

Удзельнікі каманд пасьля лёсаваньня былі разьдзелены на дзьве падгрупы, у якіх адбудуцца кругавыя міні-турніры. Аўтсайдэры груп на гэтым спаборніцтва закончаць. А зборныя, якія зоймуць у групах першае і другое месцы, правядуць паўфіналы. Пераможцы пар арганізуюць фінальны дуэт.

Дзейным уладальнікам «Кубка Свабоды» зьяўляецца каманда Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».

За час правядзеньня турніру памяці Карпенкі чатыры разы ўладальнікам галоўнага трафэю станавілася зборная журналістаў. Акрамя таго, тройчы турнір выйгравала каманда АГП, тройчы — зборная Партыі БНФ, па адным разе — зборныя фонду імя Карпенкі і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ.

Турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1999 году. Дагэтуль падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасьля сьмерці палітыка турнір назвалі яго імем.

Сёлета з дня сьмерці віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савета, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук прафэсара Генадзя Карпенкі споўнілася 11 гадоў. Ён памёр 6 красавіка 1999 году ва ўзросьце 49 гадоў, праз тыдзень пасьля таго як перанёс інсульт. Раптоўная сьмерць апазыцыйнага палітыка выклікала шмат пытаньняў, якія дагэтуль застаюцца без адказу, паведамляе .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .