Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Менску прадставілі Хроніку парушэнняў правоў чалавека: рэпрэсій стала больш Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Менску прадставілі Хроніку парушэнняў правоў чалавека: рэпрэсій стала больш

09.03.2010 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў улады ўзмацняюць рэпрэсіі і спробы максімальна кантраляваць грамадзянскую актыўнасць.

Фармат рэпрэсій у дачыненні да актывістаў апазіцыі змяніўся. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, прэзентуючы 9 сакавіка ў Менску агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе, перадае .

Паводле яго словаў, улады паменшылі фармальны бок рэпрэсій. «У 2009 годзе было значна менш адміністрацыйных арыштаў за ўдзел у акцыях пратэсту апазіцыі, крымінальных пераследаў за палітычную дзейнасць. У той жа час павялічылася колькасць цалкам незаконных метадаў ціску, такіх як жорсткія збіванні і катаванні дэмакратычных актывістаў, прэвентыўныя затрыманні перад пачаткам акцый пратэсту, затрыманні і вываз актывістаў невядомымі людзьмі за межы Менска», - заявіў Бяляцкі.

«Нягледзячы на шматлікія звароты ў пракуратуру і следчыя органы, ні нам, ні самім актывістам не ўдалося дамагчыся таго, каб справы па выкраданні актывістаў былі належным чынам расследаваныя», - адзначыў праваабаронца.

Таксама, як сказаў Бяляцкі, улада актыўна выкарыстала такую форму ізаляцыі актывістаў моладзевай апазіцыі, як «гвалтоўны прызыў у войска з перапісваннем іх дыягназаў аб непрыдатнасці да тэрміновай вайсковай службы».

Пры гэтым праваабаронцы адзначылі ўзрастанне ўзроўню рэпрэсій напярэдадні выбарчых кампаній 2010 года. «Гэта тычыцца і жорсткага разгону апошніх акцый апазіцыі (такіх, як акцыі салідарнасці і нават святкаванне Дня святога Валянціна), і нерэгістрацыі арганізацый, і папярэджанні незалежных СМІ і недзяржаўных арганізацый. Адсюль бачна, што ўлады пачалі падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў так, як яны гэта разумеюць. Гэта «закручванне гаек», павелічэнне рэпрэсій і спробы максімальна кантраляваць грамадзянскую актыўнасць», - заявіў Бяляцкі.

У цэлым беларускія праваабаронцы ахарактарызавалі 2009 як год няспраўджаных надзей.

«Надзеі былі выкліканыя абяцаннямі беларускай улады пачаць сур'ёзныя рэформы ў грамадска-палітычным жыцці краіны. У адказ на гэтыя абяцанні Еўразвяз размарозіў свае кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам. У 2009 годзе Менск наведалі шэсць міністраў замежных спраў Еўразвяза, Лукашэнка быў прыняты папам рымскім, правёў сустрэчы з прэзідэнтам Італіі Сільвіа Берлусконі і прэзідэнтам Літвы Далей Грыбаўскайтэ, то бок фактычна стаў уязным у Еўразвяз. Фактычна без усялякіх умоваў Беларусь была падлучаная да праграмы «Усходняе партнёрства», - сказаў Бяляцкі.

Аднак, як заявіў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, змены, пра якія казалі ўлады, так і засталіся на словах.

Не адбылася дэкрыміналізацыі артыкула 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Не быў уведзены мараторый на смяротнае пакаранне, а змены ў выбарчае заканадаўства насілі выключна касметычны характар», - сказаў праваабаронца.

Ён прывёў у прыклад прыняцце змяненняў у Выбарчы кодэкс Беларусі. «Змены былі прынятыя на хуткую руку: Лукашэнка толькі адзін раз параіўся з Ярмошынай, і змены ў кодэкс былі прынятыя, нават без узгаднення з БДІПЧ АБСЕ. Пры гэтым з праекта змяненняў у кодэкс зніклі папраўкі, якія прадугледжваюць пашырэнне паўнамоцтваў назіральнікаў», - паведаміў Бяляцкі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .