Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Мінску бракуе педработнікаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

У Мінску бракуе педработнікаў

22.08.2010 13:39 - Крыніца: Наша Ніва

У Мінску існуюць праблемы з забеспячэннем педагагічнымі кадрамі, заявіў старшыня камітэта па адукацыі гарвыканкама Уладзімір Шчэрба 20 жніўня на форуме педагагічных работнікаў устаноў сістэмы адукацыі.

Паводле слоў чыноўніка, захоўваецца вялікая зменлівасць кадраў сацыяльна-псіхалагічных службаў, востры недахоп работнікаў дашкольных устаноў. Зараз у дашкольных установах вакантныя 400 ставак выхавацеляў, 297 — памочнікаў выхавацеля, 109 — кухараў, 63 — медсясцёр. «Прычыны вядомыя», — сказаў Шчэрба. Так, неаднаразова ўзнімалася праблема нізкай аплаты працы і падзення прэстыжу прафесіі настаўніка ў грамадстве. «Сталічныя ўлады робяць усё магчымае, каб і далей аказваць падтрымку педагагічным работнікам», — сказаў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Шчэрба адзначыў, што да цякучасці кадраў акрамя іншага вядзе недаацэнка важнасці карпаратыўнай культуры. Ён прывёў вынікі апытання педагогаў, праведзенага ў Мінску ў гэтым навучальным годзе. Паводле звестак апытання, менш за палову сталічных педагогаў задаволены псіхалагічным кліматам у калектыве. «У калектывах сярэдніх школ № № 77 і 178, дашкольнай установе № 167 ужо не першы год інтэлектуальны патэнцыял накіроўваецца не на вырашэнне адукацыйных задач, а на стварэнне канфліктных сітуацый», — сказаў кіраўнік камітэта.

Усяго, паводле слоў Шчэрбы, у Мінску адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 29 тыс. педагагічных работнікаў. Яны працуюць у 784 установах адукацыі ўсіх тыпаў. У тым ліку ў новым навучальным годзе ў Мінску будзе працаваць 419 дашкольных устаноў, 243 агульнаадукацыйныя ўстановы, сярод якіх 40 гімназій, дзве гімназіі-каледжа і два ліцэі.

Падзяліцца навіной:          3 каментары       ЖуЖУ напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:32 «Сталічныя ўлады робяць усё магчымае, каб і далей аказваць падтрымку педагагічным работнікам»
вот уродство какое, "поддержку" они оказывают. лучше бы платили просто, чтобы на жизнь хватало. Димыч напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:56 Извечное вранье власти: платят мало, а требуют много. Ну и получите тогда соответствующее потомство. Учителям не платят? Получите на выходе малообразованное молодое быдло. Былы працаўнік адукацыі напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 11:27 Скажу шчыра - прафэсыя настаўніка ніколі і ў савецкі час не была прэстыжнай. Усе імкнуліся паступіць у асьпірантуру, уладкавацца у райкамы, а настаўнікі замежнай ламіліся у "Спутнік". Насамрэч, у грамадстве важлівыя не толькі грошы, але і ўлада, і прэстыж. Часьцей за ўсё яны ідуць побач,але ў дадзеным выпадку аніводная з трох пазыцыяў не будзе актуальнай. Настаўнік - гэта малааплатны бюджэтнік,а таму залежны ад сыстэмы як ніхто іншы.

Для Менску зараз будзе характэрна рэкрутацыя у настаўнікі былых іншагародніх студэнтак, для якіх і такая праца ў сталіцы ўяўляе каштоўнасьць. Вынікі? Усім вядомыя.         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне васямнаццаць трынаццаць два нуль чатырнаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .