Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Літве баяцца Беларускай АЭС Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Літве баяцца Беларускай АЭС

03.03.2010 07:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Тацяна Поклад

У Вільні прайшлі грамадскія слуханьні па ацэнцы ўплыву на асяродзьдзе АЭС, якую Беларусь мае намер пабудаваць каля Астраўца, непадалёк ад мяжы з Літвой. Напярэдадні слуханьняў літоўскія актывісты руху зялёных правялі вулічныя акцыі і прэсавую канфэрэнцыю з мэтай зьвярнуць увагу грамадзкасьці на небясьпеку плянаў пабудовы Беларускай АЭС для экалёгіі ў рэгіёне. Слуханьні, якія завяршыліся позна ўвечары 2 сакавіка, зацягнуліся нашмат даўжэй плянаванага тэрміну, і аўдыторыя ня раз патрабавала перанесьці прэзэнтацыю справаздачы Мінэнэрга Беларусі з-за адсутнасьці належнага перакладу на літоўскую мову і іншых арганізацыйных недахопаў.

Літоўскія абаронцы прыроды перакананыя, што беларуская ўлада спрабуе дэзынфармаваць у Літве як Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, так і грамадзтва. Актывісты заяўляюць, што Беларусь падае альбо няпоўную інфармацыю, альбо замоўчвае канкрэтныя факты аб плянаванай АЭС з экспэрымэнтальным рэактарам паводле расейскага праекту.

«Не Лукашэнкаўскай атамнай!» – заклікалі актывісты руху зялёных у часе акцыі ў цэнтры Вільні і раздавалі улёткі мінакам з інфармацыяй аб небясьпецы Беларускай АЭС.

Эколяг Дарюс Пацявічус, які як і іншыя ўдзельнікі акцыі, быў апрануты ў белы камбінэзон з процівагазам, паведаміў, што меліся прыехаць і актывісты зь Беларусі, але па невядомых прычынах не дабраліся да Вільні.

«Атамная станцыя — гэта заўсёды шкода, абсалютнае зло, і пра гэта нават дыскутаваць не трэба»,– кажа ён.

Вялізарны плякат з надпісам «Не – Беларускай АЭС!» актывісты прынесьлі і ў залю Віленскага ўнівэрсытэту, дзе праходзілі слуханьні па ацэнцы ўплыву АЭС на асяродзьдзе. Гэтыя слуханьні Беларусь мае правесьці ва ўсіх зацікаўленых краінах паводле Канвэнцыі аб ацэнцы ўплыву АЭС на асяродзьдзе ў трансмежным кантэксьце – канвэнцыі Эспоо, якую Беларусь таксама падпісала.

У часе слуханьняў у поўнай залі адбываліся бурныя дыскусіі, і аўдыторыя, абураная непадрыхтаванасьцю беларускага боку да размовы зь літоўскай грамадзкасьцю і неадпаведным перакладам на літоўскую мову, ня раз патрабавала перанесьці слуханьні. У Літве мяркуюць, што справаздача Мінэнэрга Беларусі недапрацаваная і не дае адказы на ўсе пытаньні адносна АЭС, якая можа зьявіцца ў 50 кілямэтрах ад Вільні.

Дэпутат літоўскага парлямэнту Гінтарас Сангайла:

«Для Літвы гэтае пытаньне вельмі важнае таму, што АЭС плянуецца каля Вільні, і нас не задавальняе ўзровень ацэнкі ўплыву на асяродзьдзе, які адпавядае толькі хіба рэкляме «Росатаму». Як паказвае чарнобыльскі досьвед, у выпадку аварыі Вільня трапляе ў зону эвакуацыі. Гэта калі аварыя. Але што да ўплыву на асяродзьдзе гэтай АЭС не ў аварыйным стане, у звычайным рэжыме, – такіх дадзеных зь беларускага боку зусім няма».

Адзін з прадстаўнікоў беларускай афіцыйнай дэлегацыі, Уладзімер Баброў, намесьнік дырэктара праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелНІПІЭнэргапрам», які прадстаўляў справаздачу і адказваў на пытаньні, заявіў:

«Аб'ектамі дасьледваньня былі і глеба, і паветра, і наземныя, і падземныя воды, фактычна, усе фактары, зьвязаныя з асяродзьдзем. Аналіз вынікаў паказвае, што хімічнае забруджваньне кампанэнтаў асяродзьдзя знаходзіцца ў дапушчальных межах як у часе пабудовы, так і ў часе эксплюацыі. Канчатковая выснова — узьдзеяньне АЭС на асяродзьдзе не прывядзе да пагаршэньня стану экалёгіі».

Гэтая заява выклікала бурную рэакцыю ў залі. У часе пытаньняў і камэнтароў з аўдыторыі была адзначаная і супярэчлівасьць у выступах беларускіх дэлегатаў нават наконт адлегласьці пляцоўкі для пабудовы АЭС ад Вільні, недакладныя адказы альбо адмова адказваць на пытаньні, якія беларускі афіцыйны бок палічыў «некампэтэнтнымі».

Кіраўнік беларускай грамадскай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій, якая прыехала ў Вільню на прэсавую канфэрэнцыю і слуханьні, заявіла, што справаздача папросту не гатовая:

«Гэты дакумэнт абмяркоўваўся ў Беларусі мінулай восеньню. Нашая арганізацыя запрасіла экспэртаў, і ў выніку мы зрабілі выснову, што ў дакумэнце няма навуковай поўнай і аб'ектыўнай ацэнкі ўплыву пабудовы і эксплюатацыі АЭС, магчымых аварыяў і здарэньняў і яго нельга выкарыстоўваць для грамадзкага абмеркаваньня».

Цяпер у Вільні беларуская дэлегацыя зь Міністэрства энэргетыкі паабяцала перакладзеную на літоўскую мову справаздачу разьмясьціць у сеціве для агульнага доступу і працягнуць кансультацыі і адказы на пытаньні жыхароў Літвы.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .