Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Гомелі пракуратура вынесла папярэджаньне няштатнай карэспандэнтцы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Гомелі пракуратура вынесла папярэджаньне няштатнай карэспандэнтцы

10.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

10 жніўня сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Тацяна Бублікава атрымала ад Гомельскай абласной пракуратуры папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону «Аб СМІ».



Як падае , у дакумэнце ад пракуратуры сьцьвярджаецца, што Т.Бублікава займаецца журналісцкай дзейнасьцю незаконна, бо ня мае працоўных і іншых стасункаў са сродкамі масавай інфармацыі.

Пракуратура Гомельскай вобласьці зацікавілася журналісцкай дзейнасьцю Тацяны Бублікавай на падставе заявы Віктара Лебяшкова. Спадар Лебяшкоў, які працуе аграномам у калгасе «Ўрыцкае», 30 чэрвеня даў Тацяне Бубліквавай і «невядомаму маладому чалавеку» камэнтар на тэму ўплыву сьпёкі на расьліны і ўраджай. Пазьней аграному стала вядома, што яго інтэрвію было ў эфіры польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».

У заяве спадар Лебяшкоў паведаміў, што дакумэнтамі здымачнай групы не цікавіўся і не даваў згоды на паказ яго інтэрвію ў эфіры «Белсату». Аграном папрасіў «правесьці праверку законнасьці дзейнасьці Т. Бублікавай і невядомага маладога чалавека ад імя тэлеканалу «Белсат»».

У ходзе праверкі, якую праводзіла пракурор Алеся Рабцава, Тацяна Бублікава патлумачыла, што сапраўды сустракалася зь Віктарам Лебяшковым, каб узяць камэнтар аб засушлівым надвор’і. Аднак гэта было ў рамках супрацоўніцтва з прыватнай польскай фірмай «N.E.W. S. Informacije», зь якой яна мае дамову ад пачатку 2010 году. Паводле дамовы, выканаўца мае прадстаўляць відэаматэрыялы на замову польскага боку. На згаданую фірму не ўскладзеныя функцыі рэдакцыі СМІ.

Пракуратура папярэджвае што ў выпадку паўторнага парушэньня заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі Тацяна Бублікава будзе прыцягнута да больш строгай адказнасьці.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .