Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Фэдэрацыі хакею Беларусі новы старшыня Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Фэдэрацыі хакею Беларусі новы старшыня

18.03.2010 20:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Намесьнік генэральнага сакратара ЭўрАзЭС, былы міністар спорту і турызму Беларусі, 62-гадовы Яўген Ворсін абраны новым старшынём Фэдэрацыі хакею Беларусі.

За ягоную безальтэрнатыўную кандыдатуру 18 сакавіка прагаласавалі ўдзельнікі пазачарговай канфэрэнцыі ФХРБ. Кандыдатуру Яўгена Ворсіна вылучыў хакейны клюб «Гомель» і Гомельскае абласное грамадзкае аб’яднаньне «Фэдэрацыя хакею».

21 студзеня дэлегаты пазачарговай справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі ФХРБ ня здолелі выбраць новага старшыню, пасада якога вызвалілася пасьля адстаўкі былога міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава. Адзіны на той момант кандыдат — старшыня Цэнтральнай рады БФСО «Дынама», былы начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Юры Бародзіч, зьняў сваю кандыдатуру. Выканаўцам абавязкаў старшыні фэдэрацыі быў абраны яе спартовы дырэктар Уладзімер Швабоўскі.

Яўген Ворсін, які паходзіць з Ульянаўска, у свой час гуляў у хакей за менскія каманды СКІФ і «Тарпэда», паведамляе .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .