Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Эўранэсьце зь Беларусі ўсё-ткі толькі апазыцыя? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Эўранэсьце зь Беларусі ўсё-ткі толькі апазыцыя?

11.03.2010 15:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Ян Максімюк

Апошняя вестка з Эўрапарлямэнту наконт фармаваньня парлямэнцкай структуры праграмы Эўразьвязу "Ўсходняга партнэрства" — Эўранэсту — такая: ад Беларусі ў Эўранэст увойдуць 10 прадстаўнікоў з апазыцыйных партый і недзяржаўных арганізацый. Гэтае рашэньне 10 сакавіка пацьвердзіла Дэлегацыя Эўрапарлямэнту для фармаваньня парлямэнцкай асамблеі Эўранэст.

Гэтае рашэньне павінна быць зацьверджана Канфэрэнцыяй старшыняў Эўрапарлямэнту, якую складаюць старшыня Эўрапарлямэнту і старшыні палітычных групаў (фракцый) Эўрапарлямэнту.

Сёньня эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі, намесьнік кіраўніка Дэлегацыі Эўрапарлямэнту для фармаваньня парлямэнцкай асамблеі Эўранэст, сказаў нашаму радыё, што Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту адклала рашэньне ў справе беларускага прадстаўніцтва ў Эўранэсьце яшчэ на месяц. Перамовы наконт гэтага прадстаўніцтва будуць працягвацца, дадаў Сарыюш-Вольскі, не ўдакладняючы, якія бакі будуць браць удзел у іх.

Эўрадэпутат Сарыш-Вольскі выказаў дапушчэньне, што адклад рашэньня Брусэлю адносна беларускага прадстаўніцтва ў Эўранэсьце зьвязаны зь лістом ад парлямэнтаў зь пяці іншых краін-удзельнікаў Усходняга партнэрства, у якім рабіўся заклік да Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .