Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Беларусі штогод адлоўліваюць каля 80 тысяч безнаглядных жывёл Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Беларусі штогод адлоўліваюць каля 80 тысяч безнаглядных жывёл

16.08.2010 12:41 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  БелаПАН 16 жніўня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень бяздомных жывёл. Ініцыятарам заснаваньня такога дня выступіла Міжнароднае таварыства правоў жывёл (ISAR, ЗША).

Праблема бяздомных жывёл актуальная для Беларусі. Паводле абаронцаў жывёл, штогод у краіне адлоўліваецца прыкладна 80 тысяч безнаглядных сабак і катоў, большасьць зь якіх усьмерчваецца.

Пры гэтым забойства часта робіцца негуманнымі мэтадамі: у шмат якіх гарадах лаўцы жывёл самі распраўляюцца зь імі. Выпадкі жорсткага абыходжаньня з жывёламі вельмі рэдка даходзяць да судоў. Напрыклад, у 2009 годзе судовы разбор вёўся толькі па трох такіх фактах.

Найбольш пасьпяхова сытуацыя зь бяздомнымі жывёламі склалася ў Менску, дзе працуе прадпрыемства па часовым зьмяшчэньні жывёл "Фаўна гораду".

Паводле дырэктара прадпрыемства Эдуарда Ліпніцкага, з 6 тысяч 630 бяздомных сабак і катоў, адлоўленых у сталіцы ў мінулым годзе, 65% былі перададзеныя новым гаспадарам або ў зоаабарончыя арганізацыі.

Сёньня "Фаўна гораду" правядзе чарговую акцыю па бясплатнай раздачы насельніцтву сабак і катоў.

Напярэдадні Міжнароднага дня бяздомных жывёл 14 жніўня грамадзкае аб'яднаньне абароны жывёл "Эгіда" таксама правяло акцыю па пошуку гаспадароў для безнаглядных сабак і катоў. Прыкладна 100 бяздомных жывёл былі выстаўленыя ў сталічным парку Чалюскінцаў.

Як лічыць старшыня таварыства Наталля Белянова, першым крокам да вырашэньня праблемы бяздомных жывёл у Беларусі павінна стаць прыняцьце закону аб абароне жывёл ад жорсткага абыходжаньня.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .