Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У Аўстрыі пра выказваньні Лукашэнкі: "поўны абсурд" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У Аўстрыі пра выказваньні Лукашэнкі: "поўны абсурд"

21.03.2008 17:47 - Крыніца: Радыё Свабода

enlarge

Гайнц Патцэльт, генэральны сакратар Аўстрыйскай філіі Amnesty International.

21.03.2008 11:59 Алена Струвэ

“Поўным абсурдам” назваў выказваньні Лукашэнкі пра дэмакратыю ў Беларусі і Аўстрыі Гайнц Патцэльт, генэральны сакратар Аўстрыйскай філіі Amnesty International


Нагадаем, што ўчора ў размове з журналістамі аўстрыйскага агенцтва АРА беларускі кіраўнік сказаў наступнае: “Дэмакратыя ў Беларусі такая ж, як і ў Аўстрыі, адно да аднаго, дэмакратычныя каштоўнасьці знаходзяцца ў нас на такім жа ўзроўні”.

Зь вядомым аўстрыйскім праваабаронцам Гайнцам Патцэльтам гутарыла Алена Струвэ.

Паводле Генэральнага сакратара аўстрыйскай Amnesty International, гэтая арганізацыя — у адрозьненьне ад беларускага лідэра — не займаецца параўнаньнямі ўзроўняў дэмакратыі ў розных краінах. Аднак і без усялякіх параўнаньняў сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выглядае вельмі складанай і небясьпечнай.

Патцэльт: “Гэта тычыцца і свабоды слова, і сьмяротнага пакараньня, і перасьледу апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, незалежных арганізацыяў. Зразумела, парушэньні правоў чалавека ў гэтых галінах здараюцца і ў Аўстрыі, а таксама ў іншых краінах ЭЗ. Аднак у любым выпадку яны не такія брутальныя, сыстэматычныя, працяглыя і частыя, як у Беларусі. І за гэта прэзыдэнт Лукашэнка мусіць несьці поўную адказнасьць”

Карэспандэнтка: “Учорашняе інтэрвію беларускага кіраўніка аўстрыйскаму АРА выклікала вялікую рэакцыю сярод беларускіх блогераў. Інтэрнэт у Беларусі — бадай што адзіная мэдыйная прастора, дзе можна спакойна абмеркаваць тыя ці іншыя выказваньні беларускага лідэра. Дык вось, наведнікі беларускіх праваабарончых сайтаў пераважна крытыкуюць цяперашнюю пазыцыю Аўстрыі, аўстрыйскага бізнэсу ў дачыненьні да беларускага рэжыму…

Патцэльт: “Міжнародная Амністыя” неаднойчы папярэджвала аўстрыйскіх прадпрымальнікаў, як лёгка ўблытацца ў сытуацыю зь цяжкімі парушэньнямі правоў чалавека, калі робіш гешэфты зь беларускай дзяржавай. Паколькі гэтая дзяржава сыстэматычна парушае асноўныя правы і свабоды беларусаў. Адмысловае папярэджаньне з гэтай нагоды мы зрабілі кіраўніку аўстрыйскага “Тэлекому”. Кампанія, сапраўды, трапіць у цяжкое становішча, калі на просьбу беларускіх уладаў выдасьць патрэбную інфармацыю пра сваіх кліентаў. Мы зьвярнулі ўвагу і кіраўніцтва аўстрыйскага “Райфайзэнбанку” на тое, наколькі небясьпечна выдаваць крэдыты беларускаму рэжыму — з дапамогай гэтых грошай улады змогуць працягваць масіраваны наступ на правы чалавека”

У размове са “Свабодай” Гайнц Патцэльт сказаў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі знаходзіцца ў зоне кантролю практычна ўсіх эўрапейскіх філіяў АІ.

“Міжнародная Амністыя” будзе ўважліва сачыць за тым, як будуць разьвівацца падзеі 25 сакавіка ў Беларусі, а таксама патрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня палітвязьня Аляксандра Казуліна.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

российская федерация йоги в Москве Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .