Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Турэмная адміністрацыя ня выканала дамову адносна лячэньня Аўтуховіча Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Турэмная адміністрацыя ня выканала дамову адносна лячэньня Аўтуховіча

07.08.2010 11:44 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч Мікалай Аўтуховіч даслаў зьвесткі пра сябе з івацэвіцкай калёніі. Чаму Уладзімер Асіпенка спыніў перапіску з домам? Судзьдзі зноў зацікавіліся справай Андрэя Бандарэнкі.

Адвакат Павал Сапелка паскардзіўся на тое, што з-за турэмнай адміністрацыі сарвалася яшчэ адна спроба вылечыць зубы для Мікалая Аўтуховіча:

«Раней была дасягнутая дамоўленасьць, што Аўтуховіча прывязуць на лячэньне. Раней я запісаў яго на прыём да хірурга-стаматоляга ў адну з клінік. Але, на жаль, гэтыя дамоўленасьці парушылі і Мікалая не этапіравалі. Далей, як мне падаецца, становіцца праблемным такое лячэньне, бо я не магу зрываць працу мэдыцынскіх стаматалягічных устаноў. Ня першы раз ужо я запісваюся на прыёмы ад імя Аўтуховіча, а потым яго не прывозяць на лячэньне».

Ня першы раз ужо я запісваюся на прыёмы ад імя Аўтуховіча, а потым яго не прывозяць на лячэньне.Паводле адваката, Мікалай Аўтуховіч здолеў перадаць кароткія зьвесткі пра сябе з карантыну Івацэвіцкай калёніі № 5:

«Дайшла інфармацыя, што зь ім усё нармальна, чакае нашай сустрэчы для працы па ягонай далейшай абароне».

Былы вайсковец з Ваўкавыску Ўладзімер Асіпенка, які быў асуджаны паводле адной справы зь Мікалаем Аўтуховічам, яшчэ ня вызваліўся. Вязень падпадае пад амністыю і разьлічвае выйсьці на волю да канца жніўня. Дачка Людміла Асіпенка кажа, што апошнія тры тыдні тата дамоў ня піша. Ад адваката Людміла ведае, што падрыхтоўка дакумэнтаў на амністыю для Ўладзімера Асіпенкі працягваецца:

«Яны чакалі адказу на запыты паводле пазоваў з судоў. На 20 ліпеня не было яшчэ адказаў. Магчыма, цяпер сытуацыя зьмянілася, нейкія камісіі, магчыма, засядаюць. Але дакладна не вядома, а тата ня звоніць і ня піша. Мы хваляваліся, я званіла ў калёнію. Там сказалі, што па тэлефоне даведак не даюць, але калі б было што дрэннае, то ужо б паведамілі. Відаць, проста стаміўся ад чаканьня».

Вязень Бабруйскай калёніі, прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка, паводле зьвестак ягонага бацькі Валера Бандарэнкі, пасьля галадоўкі ў ліпені набраў былую вагу, пачуваецца лепей. У змаганьні Бандарэнкі за вызваленьне такая навіна: судзьдзі Менскага гарадзкога суду, дзе разглядалася скарга Бандарэнкі, запатрабавалі для новага вывучэньня ягоную справу:

«Паводле нагляднай скаргі, якую падаваў Андрэй з адвакатам, яны чамусьці не прынялі рашэньня, хаця мусілі гэта зрабіць яшчэ два тыдні таму, а запыталі зноў справу. Магчыма, для разгляду. Вось усё, што ведаю».

Працу ў Бабруйскай калёніі Андрэй Бандарэнка не атрымаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .