Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Талеркі, НАТА і афіцыйныя СМІ Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Талеркі, НАТА і афіцыйныя СМІ

14.04.2008 18:07 - Крыніца: Хартыя'97

Выглядае на тое, што прапагандысцкая эфэктыўнасьць беларускіх афіцыйных мэдыяў працягвае падаць. А крытычнае стаўленьне да іх зьместу пашыраецца. Ілюстрацыя — . На пытаньне «Ці баіцеся вы НАТА?» большасьць гледачоў (54,2%) заявілі, што не. Вынік нечаканы.

Тэзу крытычнага стаўленьня да зьместу афіцыйных СМІ пацьвярджаюць і дадзеныя апошняга сацыялягічнага апытаньня. На пытаньне «Наколькі інфармацыя, атрыманая з афіцыйных крыніц, адпавядае Вашаму рэальнаму жыцьцю?» толькі 12,7% адказалі, што адпавядае цалкам. А пераважная большасьць (85,4%) лічыць, што «адпавядае часткова», «часткова не адпавядае» ці «не адпавядае цалкам». Зьвяртае на сябе ўвагу і той факт, што колькасьць рэспандэнтаў, якія не далі аніякага адказу, мінімальная. Усяго — 1,9%. Для параўнаньня адзначым, што колькасьць гэткіх жа рэспандэнтаў істотна ўзрастае (да 20 ці нават 40%), калі ім трэба адказаць на іншыя пытаньні.

Гэта азначае, што стаўленьне нашых суграмадзянаў да афіцыйных СМІ добра вызначанае і, у пэўным сэнсе, кансалідаванае. А галоўная тэндэнцыя палягае ў тым, што пераважная большасьць беларусаў ставяцца да іх крытычна ці надзвычай крытычна.

Што з гэтага вынікае? Найверагодней, што калі рознабаковая і нецэнзураваная інфармацыя будзе і па-ранейшаму прысутнічаць у беларускай інфармацыйнай прасторы, скептычнае стаўленьне можа пачаць пашырацца і на такія сфэры, як афіцыйная палітыка, сацыяльнае і эканамічнае становішча ўнутры краіны ды прапанаваная ўладамі мадэль разьвіцьця.

А таму новы раўнд барацьбы з талеркамі ў Менску — гэта спроба ня толькі абмежаваць доступ да інфармацыі, але і запабегчы хоць якога пашырэньня крытычных настрояў і меркаваньняў.Тым больш, што з тэлеканалам «Белсат», нягледзячы на цяжкасьці з прыёмам, ужо пасьпелі пазнаёміцца (паводле таго ж НІСЭПД) 7,3% апытаных.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Шины и диски. Доставка бесплатно: шины петербург. Санкт-Петербург - гостиницы. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .