Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Тацяна Шапуцька паскардзілася ў суд на БДУ Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Тацяна Шапуцька паскардзілася ў суд на БДУ

02.03.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Любоў Лунёва

Прэсавая сакратарка «Маладога фронту» Тацяна Шапуцька зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску са скаргай на адміністрацыю БДУ. Дзяўчына патрабуе, каб суд адмяніў загад рэктара аб яе адлічэньні як незаконны.

Летась 18 лістапада дзяўчыну адлічылі з другога курсу юрыдычнага факультэту БДУ за ўдзел у паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства» у Брусэлі. Тацяна Шапуцька спрабавала аднавіцца на вучобе, але ёй адмовілі і ва ўнівэрсытэце, і ў Міністэрстве адукацыі.

Справа Тацяны Шапуцькі набыла розгалас у грамадзтве. Пытаньне аб аднаўленьні дзяўчыны на вучобе разглядалася на дыпляматычным узроўні.

Студэнты БДУ сабралі подпісы ў абарону Тацяны, але дэканат праігнараваў калектыўную заяву.

Тацяна Шапуцька ў сваім пазове просіць суд прызнаць загад рэктара аб яе адлічэньні незаконным і аднавіць яе на вучобе. У якасьці сьведак дзяўчына папрасіла дапытаць старасту групы, дэкана юрфаку і яго намесьніка.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .