Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай "Сьвятлана, магчыма, раскапала пра КДБ шмат інфармацыі" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

"Сьвятлана, магчыма, раскапала пра КДБ шмат інфармацыі"

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч

КДБ арыштаваў сьледчую па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлану Байкову, якая расьсьледавала справу былога кіраўніка Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Анатоля Грамовіча ды іншых высокапастаўленых сілавікоў. У Беларусі кажуць пра новы віток барацьбы сілавых ведамстваў за лідэрства.


Абставіны арышту невядомыя. У КДБ гэтую тэму не камэнтуюць, а ў пракуратуры краіны толькі прызнаюць сам факт арышту. Генэральны пракурор заявіў журналістам, што ў яго няма зьвестак пра “карысьлівыя маёмасныя дзеяньні” Байковай, але ня выключыў, што яна зрабіла нейкія “працэсуальныя парушэньні заканадаўства”.

Былы сьледчы на гэта кажа: “Калі былі працэсуальныя парушэньні, то чаму не дысцыплінарная адказнасьць? І чаму адразу арыштоўваць? Маглі б спачатку дапытаць, а ўжо потым рабіць такія захады. А ў нас усё наадварот”.

У сярэдзіне 1990-х гадоў праваабаронца Алег Воўчак працаваў са Сьвятланай Байковай у Менскай гарадзкой пракуратуры. Паводле Алега Воўчака, ужо тады яна мела вялікі досьвед у расьсьледаваньні цяжкіх злачынстваў. Алег Воўчак не зьдзіўляецца, што ў рэспубліканскай пракуратуры Сьвятлане Байковай пачалі даручаць таксама найскладанейшыя справы. У прыватнасьці, менавіта Байкова расьсьледавала справу аб зьнікненьні экс-міністра ўнутраных спраў і выйшла на тое, што дачыненьне да гэтага зьнікненьня меў камандзір брыгады спэцназу МУС. Аднак празь нейкі час справу Захаранкі ў Байковай забралі. У канцы 2000-х гадоў Байкова вяла справы карупцыянэраў з КДБ, у тым ліку давяла да суду вядомую справу былога “чэкіста”, кіраўніка Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Анатоля Грамовіча, які арганізаваў злачынныя перавозкі тавараў бяз мыта празь мяжу ў Берасьці. Што магло стаць прычынай арышту ўжо самой Сьвятланы Байковай? Алег Воўчак:

Сьвятлана Байкова“Мяркую, што Сьвятлана — магчыма, разам са сьледчымі з пракуратуры — раскапала пра КДБ шмат інфармацыі. Пра “крышаваньне”, пра мяжу, там шмат пытаньняў наконт правозу тавараў. Мяркуючы па апошніх дзеяньнях КДБ супроць іншых структур і супроць журналістаў, КДБ і тыя, хто кіруе камітэтам бясьпекі, хочуць стаць асноўнай фігурай і “асадзіць” пракуратуру”.

Алег Воўчак нагадаў, што летась Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога пэўныя праваахоўныя структуры могуць заводзіць крымінальныя справы аб карупцыі бяз санкцыі пракуратуры. Паводле праваабаронцы, гэта дазваляе паквітацца з тымі, хто недаспадобы, у тым ліку і з тымі, хто вёў справы супрацоўнікаў гэтых структураў.

Ці можа стацца, што Сьвятлану Байкову пасьля арышту і праверкі вызваляць, не выстаўляючы ёй абвінавачаньняў? Алег Воўчак мяркуе, што гэта можа адбыцца, калі за калегу заступяцца іншыя сьледчыя пракуратуры, якім таксама даводзілася весьці справы па карупцыі:

“Зараз сьледчыя мусяць выявіць салідарнасьць зь ёй і выказацца ў яе падтрымку. Аж да таго, каб дамагчыся прыёму ў Аляксандра Лукашэнкі”.

Паводле зьвестак, апошнім часам Сьвятлана Байкова скардзілася на немагчымасьць працаваць і выказвала жаданьне сысьці ў адстаўку.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .