Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Сьвята беларускай душы” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Сьвята беларускай душы”

25.03.2008 10:46 - Крыніца: Радыё Свабода

25.03.2008 08:30

Агляд недзяржаўных СМІ 25 сакавіка: “Наша слова”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, “Вольны горад”.


Тыднёвік “Наша слова” сёньня выйшаў на дванаццаці старонках замест звычайных чатырох альбо васьмі. Галоўны рэдактар выданьня – Станіслаў Суднік тлумачыць гэта тым, што ў нумары шмат матэрыялаў, прысьвечаных 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Газэта піша таксама і пра юбілеі гісторыка Валянціна Грыцкевіча (75 гадоў) і мастака Алеся Цыркунова (60). Станіслаў Суднік: “Да ўтварэньня БНР друкуем артыкул Насьці Рудак. Можа, у ім нямнога новага, але ён вельмі добра напісаны для тых, хто нічога ня ведае. Тут усё раскладзена па палічках.  Водгукі на агульнанацыянальную дыктоўку. Мы ж павінны былі напісаць нешта такое, чаго ніхто не напіша. І мы надрукавалі ўсе вершы, якія чыталі амбасадары. І яшчэ мы пішам пра прэзэнтацыю кніжкі Івонкі Сурвілы”.   Не абыходзіць сьвята і “Комсомольская правда в Белоруссии”. Сёньня яна згадвае, якімі былі межы БНР, піша пра тое, ці была Рэспубліка прызнаная ў сьвеце, ці мела ўласныя грошы. Распавядаецца і аб тым, што нагадвае пра БНР сёньня ў Менску.  Сёньняшні нумар незалежнай газэты “Вольны горад”, якая выдаецца ў Крычаве, амаль цалкам прысьвечаны 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. На першай старонцы надрукавалі здымак першага ўраду БНР. Побач – артыкул Максыма Гая “Сьвята беларускай душы”. Журналіст Сяргей Няроўны тлумачыць, чым гэта выклікана: “Расказалі чытачам, каб яны разумелі, што гэта за дата для беларускага народу, як утварылася БНР, у якіх умовах. Зьвязалі гэта з савецкім часам, з сёньняшнім. І павіншавалі чытачоў”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .