-  !               ,  ,   !
Գ
Գ

04.04.2008 23:14 - :

04.04.2008 18:59

Сёньня пасьля адбыцьця 10 сутак арышту на волю выйшла большая частка актывістаў, якія былі арыштаваныя за ўдзел у акцыі 25 сакавіка.


На месцы каля брамы спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна – наша карэспандэнтка Любоў Лунёва.

Лунёва: "Ля турэмнай брамы сабраліся некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў, яны чакаюць сваіх паплечнікаў, воплескамі сустракаюць воплескамі Максіма Вінярскага і іншых актывістаў, якія выходзяць на волю... На волю ўжо выйшаў Ігар Панфілаў, якога адразу не пазналі – ён не належыць да ніводнай моладзевай арганізацыі, бо яму ўжо за 30. Бацькі і сябры чакаюць Яўгена Афнагеля, Алеся Ванчука, Касю Галіцкую, Арцёма Скарабагатага, Аляксандра Станкевіча і Зьмітра Курзу.

Таксама сюды прыехалі спэцназаўцы – аўтазак заехаў у двор турмы, яшчэ некалькі спэцназаўцаў у форме стаяць каля турэмнай брамы. Яны сочаць за тым, што адбываецца, апэратар здымае прысутных на відэакамэру. А 18-й гадзіне яны ўжо выціснулі ў сквэр частку моладзі, 15 чалавек, але ля турэмнай брамы застаецца каля 40 чалавек.

Адміністратыўна арыштаваныя заўсёды выходзяць менавіта ў той момант, які пазначаны ў судовай пастанове. Звычайна ў судовай пастанове ўказваецца той час, калі чалавек быў затрыманы. А калі ўлічыць, што ўсе былі затрыманыя ад 18.10 да 18.30, то менавіта ў гэты час яны павінны выйсьці.

Людзі не разыходзяцца, пакуль ня выйшлі ўсе арыштанты, людзей робіцца ўсё больш і больш. Падыходзяць дзяўчаты з кветкамі, сябры тых, хто зараз адбывае арышт. Бацькі раздаюць кветкі ня толькі сваім дзецям, але і ўсім, хто выйшаў на волю.

Побач са мной – Алесь Ванчук, які распавёў, што калі іх прывезьлі ў турму з аддзелу міліцыі, то іх не адразу разводзілі па камэрах".

Ванчук: “Калі нас прывезьлі з Савецкага АУС, нас амаль дзьве гадзіны трымалі з мокрымі амаль да каленяў нагамі ў двары турмы”.

Лунёва: "Апрача таго, хлопцы, якія сядзелі ў адной камэры разам з Арцёмам Скарабагатавым і са Зьмітром Курзом, сказалі, што судзьдзя нібыта памылілася ў судовай пастанове, і хлопцам пачалі адлік тэрміну не ад 25 сакавіка, а ад 26-га – з моманту суду. Ахоўнікі паведамілі затрыманым, што яны ня могуць ня выканаць пастанову суду, таму хлопцы выйдуць на волю ня сёньня, а заўтра. Тым ня менш, гэта парушэньне заканадаўства, таму што нікога ня могуць трымаць суткі ў месцы пазбаўленьня волі беспадстаўна".

Сустракаюць Ігара Панфілава



На волю выходзіць Максім Вінярскі



Аляксандар Станкевіч і Алесь Ванчук



Кветкі для Яўгена Афнагеля



Міліцыя напагатове



Сустракаць вызваленых актывістаў прыйшлі каля 40 чалавек



Алесь Ванчук, Ігар Панфілаў, Аляксандар Станкевіч размаўляюць з праваабаронцай Ірынай Тоўсьцік



Сябры сустракаюць Касю Галіцкую

- " ".net : .

  

E-Mail: 



1 2010
« 2010 .
«
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


:

! open air . !


:



:

  -  ,


 !

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   .  TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .