Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сваякі апасаюцца, што Зэльцэр можа памерці ў турме КДБ Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сваякі апасаюцца, што Зэльцэр можа памерці ў турме КДБ

10.04.2008 19:49 - Крыніца: Радыё Свабода

10.04.2008 16:09

Сваякі арыштаванага КДБ Беларусі амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра кажуць пра небясьпеку, якая пагражае яго жыцьцю без мэдычнай дапамогі.

З 12 сакавіка ў менскай турме КДБ — “амэрыканцы” — паводле абвінавачаньня ў падробцы дакумэнтаў трымаюць адваката Эмануіла Зэльцэра з ЗША. Сваякі арыштаванага адваката кажуць, што ў яго слабое здароўе, а патрэбных лекаў яму не даюць. Паводле брата затрыманага, Марка Зэльцэра, днямі з Эмануілам сустрэўся беларускі адвакат, чыё прозьвішча Марк Зэльцэр нашаму радыё не паведаміў. Паводле адваката, стан здароўя вязьня пагоршыўся настолькі, што ўзьнікла рэальная пагроза ягонаму жыцьцю. Вось што сказаў пра гэта Марк Зэльцэр зь Нью-Ёрку:

“Учора званіў адвакат і казаў, што яшчэ будуць трымаць яго ня меней за чатыры тыдні, але ён проста можа ня вытрымаць столькі часу. А што вы хочаце, калі яму не даюць патрэбных лекаў? Адсюль ягоны доктар напісаў ліст да беларускіх уладаў пра тое, што брат у такіх умовах можа памерці. Бо яму ня толькі лекі патрэбныя, але і штодзённая мэдычная дапамога. Адвакат таксама кажа, што ў такіх умовах брат памрэ”.

Паводле зьвестак Марка Зэльцэра, ягоны брат падаў тры скаргі на незаконны арышт і ўмовы атрыманьня, але яны не былі задаволеныя. За час знаходжаньня пад вартай з Эмануілам Зэльцэрам аднойчы сустракаўся супрацоўнік амбасады ЗША. Больш такіх кантактаў беларускія сьледчыя не дазваляюць:

“27 сакавіка была такая сустрэча. Усяго некалькі хвілін у прысутнасьці сьледчага. Прасілі яшчэ сустрэчу, прасілі сустрэчу сам-насам, але на ўсё адмовілі. Яшчэ два дні таму з амбасады хадзілі ў МЗС дзеля гэтай справы”.

У КДБ Беларусі не ўдакладняюць, у падробцы якіх дакумэнтаў нібыта вінаваты Эмануіл Зэльцэр:

“Адносна справы Зэльцэра ніякай новай інфармацыі не дадам”, — кажа кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Валер Надтачаеў.

Паводле сваякоў адваката, гаворка ідзе пра тэстамэнт грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі, які заўчасна памёр некалькі месяцаў таму ў Лёндане. Нібыта паводле гэтага дакумэнту частка маёмасьці мільянэра-нябожчыка павінна адысьці ягонаму брату Джозэфу Кею, які й наняў Эмануіла Зэльцэра для вырашэньня маёмасных праблем. Нібыта дзеля гэтага адвакат і прыляцеў у Менск. Аднак сваякі Бадры Патаркацышвілі кажуць, што Эмануіл Зэльцэр падрабіў тэстамэнт, і ўжо падалі на яго ў суд Нью-Ёрку.

“Майго брата таму і трымаюць у Менску, каб ён ня змог паехаць у Нью-Ёрк і давесьці сваю невінаватасьць”, — лічыць Марк Зэльцэр. Зьвесткі пра тое, што Эмануіла Зэльцэра арыштавалі ў Менску на просьбу праваахоўных органаў Расеі, у КДБ Беларусі камэнтаваць адмовіліся.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .