Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сусьветны банк чакае дыялёгу з урадам пра тэмпы рэформаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сусьветны банк чакае дыялёгу з урадам пра тэмпы рэформаў

12.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сусьветны банк разьлічвае найбліжэйшым часам правесьці перамовы зь беларускім урадам адносна хуткасьці структурных рэформаў, у тым ліку прыватызацыі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Сусьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў. Ён нагадаў, што ўрад абвясьціў пра пачатак структурных рэформаў яшчэ ў 2007 годзе, і таму «цяпер трэба рухацца хутчэй».

«Мы чакаем дыялёгу з урадам на самым высокім узроўні, каб зразумець яго рэальныя намеры адносна хуткасьці рэформаў і на гэтай аснове вызначыць памер рэсурснай падтрымкі з боку Сусьветнага банку, — сказаў Іван Велеў. — На нашу думку, гэтыя працэсы трэба паскорыць, зыходзячы з амбітных мэтаў, якія ставіць перад сабою ўрад».

Цяпер Сусьветны банк разам з урадам завяршае распрацоўку новага закону аб прыватызацыі. Закон можа быць прыняты да пачатку другога паўгодзьдзя, калі чакаецца пачатак практычнай рэалізацыі пілётных прыватызацыйных працэсаў з удзелам агенцтва па прыватызацыі і зьнешніх кансультантаў ураду.Маштабныя структурныя рэформы немагчыма рэалізаваць, проста прадаўшы шэраг прадпрыемстваў і не зьмяніўшы пры гэтым стасункі паміж дзяржавай і рынкам.

Паводле спадара Велева, «неабходна разумець, што маштабныя структурныя рэформы немагчыма рэалізаваць, проста прадаўшы шэраг прадпрыемстваў і не зьмяніўшы пры гэтым стасункі паміж дзяржавай і рынкам». Ён адзначыў, што «ў якасьці доўгатэрміновай задачы мы бачым паступовы пераход да пераважнай долі прыватнага сэктару ў эканоміцы Беларусі».

Сусьветны банк рэкамэндуе ўраду Беларусі правесьці адкрыты конкурс, каб выбраць фінансавых кансультантаў для прыватызацыі. Гэта, на думку банкіраў, дасьць магчымасьць пазьбегнуць «магчымых дэфармацый прыватызацыйнага працэсу». Ва ўрадзе ўжо пачалася праца па падрыхтоўцы да выбару кансультантаў.

Прадстаўнік Сусьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў лічыць, што агенцтва па прыватызацыі, якое ствараецца ўладамі па ініцыятыве МВФ і Сусьветнага банку, зможа пачаць практычную працу ў другім паўгодзьдзі 2010 году. «У другой палове году чакаецца пачатак практычнага працэсу прыватызацыі ў новых нарматыўных і інстытуцыйных умовах», — сказаў Іван Велеў. Цяпер абіраюцца дзяржпрадпрыемствы для рэалізацыі пілётных праектаў па іх прыватызацыі ў новых умовах. Гаворка ідзе пра 5 дзяржпрадпрыемстваў, якія будуць абраныя з улікам якасьці актываў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .