аўтар Галіна Абакунчык
Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліны Дзьякавай. Зараз чакаецца рашэньне суду.
Паліну Дзьякаву зьвінавацілі ў тым, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі. Напярэдадні разам з паплечнікамі яна была затрыманая каля будынку Вярхоўнага суду з плякатамі, якія зьмяшчалі патрабаваньне вызваліць палітвязьняў.
Яшчэ два ўдзельнікі пікету, актывісты “Эўрапейскай Беларусі”
Паліна Кур’яновіч і Максім Вінярскі, чакаюць разгляду сваёй справы.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.