Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам прызначаны на 16 красавіка Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам прызначаны на 16 красавіка

04.04.2008 23:11 - Крыніца: Наша Ніва


Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам запланаваны на 16 красавіка. Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакат прадпрымальніка Вера Страмкоўская.

Паводле яе слоў, суддзёй прызначаны Уладзімір Аўдзеенка. Справа актывіста прадпрымальніцкага руху была перададзена ў суд Маскоўскана раёна 31 сакавіка.

В.Страмкоўская расказала, што 2 красавіка С.Парсюкевічу, нарэшце, удалося перадаць лекі. Раней, паводле слоў жонкі, ёй не дазвалялі перадаваць яму неабходныя медыкаменты, да прыкладу, кроплі ў нос. Прадпрымальнік у запісцы жонцы паведаміў, што стан яго здароўя рэзка пагоршыўся. У яго абвастрылася бранхіяльная астма, ён не можа нармальна дыхаць, што стала прычынай праблем з сэрцам. У камеры вельмі душна, паколькі там знаходзяцца 13 чалавек, многія з якіх кураць.

Нагадаем, віцебскі прадпрымальнік С.Парсюкевіч быў арыштаваны 4 сакавіка пасля таго, як з’’явіўся на допыт у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска. Яму прад’явілі абвінавачанне ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (насілле або пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). С.Парсюкевіч абвінавачваецца ў тым, што падчас адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску ў спецпрыёмніку‑размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна напаў на міліцыянера. Абарона сцвярджае, што гэта супрацоўнікі спецпрыёмніка збілі прадпрымальніка, паведамляе

Зазначым, што 16 красавіка ў іншым судзе — Цэнтральнага раёну сталіцы — распачнецца працэс па «Справе 14». Чатырнаццаць маладых людзей абвінавачваюць паводле арт. 342‑1 Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх» ‑‑ г.зн. за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

чугунные ванны jacob delafon Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .