-  !           ࢸ  ,  ,   !
Գ
Գ

08.04.2008 10:53 - :

08.04.2008 10:24

У полацкім гарадзкім судзе пачаўся суд над Касяй Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня .


11.55Усіх грамадзянаў, якія прыйшлі на суд, прапусьцілі ў будынак суду. Яны пішуць скаргі за тое, што іх падманулі. Ім абяцаюць, што ўсіх прапусьцяць на судоваепаседжаньне пад час перапынку.

11.45SMS
з залі суду: "Ідзе допыт сьведкаў".

11.40 Паводле сайту праваабарончага цэнтру судзьдзя Марозава працытавала дзёньнікавыя запісы Касі Салаўёвай, якія далучаны да матэрыялаў справы: “ …але я са свайго боку зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб зруйнаваць гэты рэжым”. Да матэрыялаў справы далучаныя таксама 263 асобнікі праваабарончага бюлетэня “Права на волю”, які нібыта распаўсюджвала актывістка.

11.35 Паводле сайту праваабарончага цэнтру "Вясна",у сваім слове Кася Салаўёва патлумачыла судзьдзі свой удзел у незарэгістраваным “Маладым фронце” жаданьнем адраджаць беларускую мову і культуру.Яна нагадала у судзе, што пры гэтай уладзе беларуская мова можа ператварыцца ў латынь.

11.30
У судзе пачалі допыт сьведак. Гэта дзяўчаты, якія вучыліся і жылі ў адным інтэрнаце з Касяй Салаўёвай. У залі суду знаходзяцца 9 чалавек. Сярод іхАляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валяцнін Стэфановіч і іншыя.

11.15Намесьнік старшыні судупад час судовага працэсу завёў у судовую залю першага сакратара амбасадыЗША ЛуісаКрышака,а таксама бацькоў Касі Салаўёвай. Журналістам ён паведаміў, што яны зойдуць у судовую залю толькі пад час перапынку. Астатнія грамадзяне, якія прыйшлі на суд, стаяць на вуліцы каля будынку суду.

11.00
Высьветлілася, што суд над Касяй Салаўёвай пачаўся, як і плянавалася, а 10.30. Абураныя журналісты прайшліў кабінэт старшыні суду Ігара Калесьнікава. Ён сказаў, што ніякіх распараджэньняў супрацоўнікамі міліцыі не даваў інічога ня ведае пра гэтую сытуацыю. У выніку зайсьці у судовую залю можна будзе толькі пад час перапынку. Назіральнікі назвалі гэта "цынічным падманам". Бацькі Касі Салаўёвай таксама не змаглі трапіць у судовую залю, як і журналісты, а таксама больш за 30 прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці, якія стаяць на вуліцы, каля ганку.

10.30
Каля будынку полацкага суду сабрапася больш за 30 чалавек. Сярод іх лідэр руху “За свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч, старшыня аргкамітэту ў стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Нароная грамада) Мікалай Статкевіч, старшыня камітэта дапамогі палітрэпрэсаваным Іна Кулей, адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, а таксама іншыя моладзевыяактывістыі грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі амбасады ЗША.

Міліцыянты ў цывільным і ў форме стаяць на ганку і ў суд пакуль нікога не прапускаюць. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што для судовага паседжаньня шукаюць вялікую залю.

Судовы працэснад Касяй Салаўёвай будзе адкрытым .

Кася Салаўёва разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым знаходзяцца ў будынку суда, дзе яны яшчэ раз знаёмяцца з матэрыяламі справы.

- " ".net : .

  

E-Mail: 



5 2012
« 2012 .
«
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


:

open air . !

, . .


:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .