Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Суд адмяніў штраф “за ўхіленьне ад прызыву” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Суд адмяніў штраф “за ўхіленьне ад прызыву”

12.03.2010 15:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сёньня Гомельскі абласны суд адмяніў адміністрацыйны штраф грамадзкаму актывісту Яўгену Якавенку. Хлопец патрабаваў альтэрнатыўнай службы, а яго пакаралі, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад прызыву ў войска.

Касацыйную скаргу Яўгена Якавенкі разглядаў судзьдзя Васіль Бягун. Паводле хадайніцтва прызыўніка, судовае паседжаньне ён вёў на беларускай мове, уважліва разглядаў тлумачэньні й наяўныя ў справе дакумэнты.

Гаворыць спадар Якавенка:
Судзьдзя цалкам пазытыўна паставіўся да маёй просьбы весьці працэс на беларускай мове...
“У адрозьненьне ад суду Савецкага раёну, у абласным судзе адчувалася іншая атмасфэра. Судзьдзя цалкам пазытыўна паставіўся да маёй просьбы весьці працэс на беларускай мове, прадэманстраваў някепскае валоданьне беларускай мовай. Ён заўважыў, што я насамрэч не атрымаў на рукі позву ваенкамату”.

Уся адміністрацыйная справа супраць прызыўніка Якавенкі грунтавалася на тым, што ў сьнежні мінулага году ён не зьявіўся ў ваенкамат на мерапрыемствы прызыву. Тады Яўген Якавенка прасіў у супрацоўнікаў ваенкамату выпісаць позву на беларускай мове. Аднак яны гэтага не зрабілі, а склалі акт, што ён адмовіўся ад позвы.

25-гадовы прызыўнік прасіў, каб зь ім камунікавалі на роднай беларускай мове і далі яму магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу, якая прадугледжана Канстытуцыяй. Ваенкамат адказваў, што загаду на альтэрнатыўную службу ў іх няма, а ў краіне існуюць дзьве дзяржаўныя мовы — расейская й беларуская. Так што, маўляў, ня ўпарціся, атрымлівай позву на расейскай.

Такой жа пазыцыі трымалася й судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Алена Дзічкоўская, якая 11 лютага аштрафавала Яўгена Якавенку на 175 тысяч рублёў за “няяўку ў ваенкамат паводле позвы”. Дзейнічала яна, зыходзячы з прынцыпу: калі Яўген здолеў скончыць Унівэрсытэт транспарту, дзе выкладаньне вядзецца на расейскай мове, значыць, павінен быў зразумець, калі яму трэба прыйсьці ў ваенкамат.

Якавенка: “Я ўсьведамляю свой грамадзянскі абавязак, я ня супраць яго выканаць. Але шляхам праходжаньня альтэрнатыўнай службы. Тут ёсьць нейкая злосьць ці перадузятасьць — зразумець не магу — з боку супрацоўнікаў ваенкамату. У сучаснай Беларусі ніколі не было беларускага войска, не было справаводзтва ў ваенкаматах на беларускай мове. Ня ведаю чаму, але людзі накшталт мяне выклікаюць нейкае абурэньне, зьдзіўленьне. Ставяцца да нас чамусьці перадузята.

Ваенкамату, міліцыі, КДБ — гэтым структурам чамусьці лягчэй зрабіць чалавека вінаватым, злачынцам, завесьці на яго справу, засудзіць, чымсьці выканаць яго законнае патрабаваньне, гарантаванае Канстытуцыяй”.

Адміністрацыйную справу супраць Яўгена Якавенкі абласны суд накіраваў назад у суд Савецкага раёну, каб яе разгледзелі нанава іншыя судзьдзі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .