аўтар БЕЛТА
Пасажыры электрацягніка "Маладэчна-Менск" былі эвакуяваныя з-за паведамленьня пра тое, што ў цягніку закладзенае выбуховае прыстасаваньне.
На станцыі "Ждановічы" былі эвакуяваныя сто пасажыраў. Аднак падчас праверкі міліцыянты не знайшлі ў цягніку выбуховага прыстасаваньня.
Міліцыянты патлумачылі, што паведамленьне аб тым, што адбудзецца "нешта страшнае" паступіла дзяжурнай чыгуначнай станцыі ад 27-гадовай жыхаркі вёскі Краснае Маладэчанскага раёна. Дзяжурная перадала інфармацыю супрацоўнікам транспартнай міліцыі, сказаўшы пры гэтым, што, магчыма, цягнік можа быць замінаваны.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.