Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ст’юарт: "Мы хочам пабачыць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ст’юарт: "Мы хочам пабачыць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі"

18.03.2010 20:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Аляксандар Лукашук

Дырэктар беларускай службы Радыё "Свабода" Аляксандар Лукашук ўзяў інтэрвію ў былой амбасадаркі ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт, якая цяпер зьяўляецца дарадцам намесьніка сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Майкла Познэра. Прапануем вашай увазе фрагмэнты гэтага інтэрвію.


Лукашук: “Калі, па-вашаму, амэрыканскі амбасадар можа вярнуцца ў Менск? Якія ўмовы павінны быць выкананыя, каб такое вяртаньне адбылося?”

Ст’юарт: “Як ні прыкра гэта казаць, але мы ня бачым ніякіх крокаў з боку беларускіх уладаў дзеля таго, каб вярнуць свайго амбасадара ў Мы хочам бачыць прагрэс у сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі — з гэтым зьвязаныя нашы санкцыі.Вашынгтон ці каб вярнуць колькасьць працаўнікоў у абедзьвюх амбасадах да папярэдняга ўзроўню. З нашага боку застаюцца ранейшыя ўмовы. Мы хочам бачыць прагрэс у сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі — з гэтым зьвязаныя нашы санкцыі. Гэта ня мы выбралі такія меры як адкліканьне амбасадараў на кансультацыі ці зьмяншэньне пэрсаналу ў амбасадах. Мы гатовыя ўступіць у дыялёг і вярнуцца ў любы момант. Але калі Беларусь зьвязвае гэта з нашымі санкцыямі, дык я хачу нагадаць, што санкцыі зьвязаныя з правамі чалавека”.

Лукашук:
“У 2009 годзе, пасьля таго як беларускія ўлады звольнілі палітычных вязьняў і дазволілі дзьвюм незалежным газэтам вярнуцца ў афіцыйную сетку распаўсюду, Эўразьвяз зьмяніў свой падыход да Беларусі і запрасіў яе ва Ўсходняе партнэрства. Чаму ЗША тады не зьмянілі свайго падыходу? Адкуль такая розьніца ў падыходах да Менску паміж Брусэлем і Вашынгтонам?”

Ст’юарт: “Насамрэч мы зрэагавалі на тыя зьмены, калі яны наступілі — калі быў вызвалены Казулін і зарэгістраваныя дзьве газэты. Мы Новая амэрыканская адміністрацыя гатовая ўзнавіць адносіны, калі будзе адпаведная рэакцыя з другога боку.мадыфікавалі нашы санкцыі, дазваляючы дзьвюм кампаніям, якія ўваходзяць у “Белнафтахім”, весьці гандлёвую дзейнасьць у ЗША. Мы лічылі гэта разумнай рэакцыяй у той момант. А потым у Менск прыехаў памочнік дзяржсакратара ў эўрапейскіх пытаньнях Філіп Гордан, каб падкрэсьліць той факт, што новая амэрыканская адміністрацыя гатовая ўзнавіць адносіны, калі будзе адпаведная рэакцыя з другога боку. Па-мойму, як мы, так і эўрапейцы намагаемся адказваць на станоўчыя крокі з боку Менску. Але праўда такая, што тут няма ніякага прагрэсу”.

Лукашук: “Шмат хто ў Беларусі акрэсьліваў палітыку адміністрацыі Джорджа Буша ў адносінах да беларускага рэжыму як "цьвёрдую". У Беларусі неўзабаве зноў будуць прэзыдэнцкія выбары. Ужо сёньня ўздымаецца новая хваля рэпрэсіяў супраць апанэнтаў улады. Як бы вы спрагназавалі палітыку адміністрацыі Барака Абамы ў адносінах да Беларусі падчас гэтых прэзыдэнцкіх выбараў? Што Вашынгтон будзе браць пад увагу перш за ўсё?”

Ст’юарт: “У нашай сёньняшняй палітыцы адносна Беларусі ёсьць шмат пераемнасьці ад папярэдняй адміністрацыі. Мы застаемся Нас непакояць апошнія падзеі, зьвязаныя з ператрусамі у кватэрах незалежных журналістаў.заклапочанымі абмежаваньнямі свабоды слова і прэсы ў Беларусі, нас непакояць апошнія падзеі, зьвязаныя з ператрусамі у кватэрах незалежных журналістаў. Як я ўжо сказала, нашы санкцыі супроць Беларусі застаюцца ў сіле, бо мы ня бачым ніякага прагрэсу і ніякіх прычынаў, каб можна было гэтыя санкцыі перагледзець ці зьмякчыць. Наша мэта — пабачыць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .