Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Справу Міхася Башуры могуць завяршыць 30 жніўня Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Справу Міхася Башуры могуць завяршыць 30 жніўня

25.08.2010 21:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч Расьсьледаваньне справы актвіста "Гавары праўду" Міхася Башыру могуць cкончыць 30 жніўня.

Пра гэта "Свабодзе" паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка са спасылкай на сьледчую Савецкага РАУС Менска.

Міхась Башура абвінавачаны ў паўторнай падробцы дакумэнтаў. Гаворка пра даведку аб прыбытках, якую спадар Башура 2 гады таму прадставіў у банк, каб атрымаць крэдыт.

За гэта Башуру пагражае 3 гады зьняволеньня, альбо грашовы штраф ці 5 гадоў абмежаваньня волі. Актывіст "Гавары праўду" не прызнае сябе вінаватым і тлумачыць усё памылкай пры разьліках прыбыткаў.

Міхася Башуру затрымалі 6 жніўня і спачатку ўтрымлівалі ў менскім ізалятары на Акрэсьціна, а ў сярэдзіне жніўня перавялі ў Жодзінскі сьледчы ізалятар.

Пра ўмовы ўтрыманьня і самаадчуваньне Башуры нічога невядома. Адвакат разьлічвае наведаць падабароннага ў пачатку будучага тыдня.

"26 жніўня магчыма адбудзецца разгляд у судзе маёй скаргі на тое, што Башуру не зьнямілі меры стрыманьня. А тут яшчэ сьледзтва па справе абяцаюць завершыць на пачатку наступнага тыдня, таму, хутчэй за ўсё, паеду да яго 30-га", -- заявіла адвакат Тамара Сідарэнка.

У кампаніі "Гавары праўду" тлумачаць перасьлед Міхася Башуры ды іншых актывістаў палітычнымі прычынамі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

ремонт компьютеров Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .