Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сьмеючыся зь сябе ў міжнародны дзень пісьменьніка Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сьмеючыся зь сябе ў міжнародны дзень пісьменьніка

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Валянціна Аксак

Сваё сьвята група беларускіх літаратараў адзначае незвычайнай акцыяй. Творчая прастора BYBOOKS, кнігарняЎгалерэі і Беларускі Пэн-цэнтар сёньня ўвечары ладзяць імпрэзу Jam By Books. Два дзясяткі аўтараў на працягу трох гадзінаў зьмяняючы адзін аднаго бесперапынна чытаюць свае найноўшыя тэксты.


Міжнародны дзень пісьменьніка адзначаецца ў сьвеце ад 1996 году, калі ўдзельнікі 48 міжнароднага кангрэсу ПЭН-клюбаў вырашылі нададаць прафэсійны дзень сваім аўтарам. У Беларусі гэтая дата адзначаецца толькі другі год, і сёньня ў кнігарняЎгалерэі была вялікая імпрэза, якая называлася Jam By Books. Два дзясяткі аўтараў бесперапынна чыталі свае творы.

Завяршылі імпрэзу маладыя літаратары, а пачыналі сталыя -- Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, Альгерд Бахарэвіч, пераняў эстафэту Віктар Марціновіч. "Параною", ягоны скандальны раман, забаронены для распаўсюду ў Беларусі, чытала маладая пісьменьніца Наста Манцэвіч. Сам жа Віктар зьдзівіў прысутных тым, што дэбютаваў са сваім беларускамоўным творам.

Зь цікавостак яшчэ можна адзначыць тое, што пісьменьнік Уладзімер Арлоў сказаў, што трапіў на гэтую імпрэзу дзякуючы толькі таму, што ягоную сустрэчу са студэнтамі гістфаку, выпускніком якога ён і сам быў, забараніла кіраўніцтва факультэту. Так што вось такое адмысловае віншаваньне пісьменьніку Арлову ад дэкана гістфаку БДУ з днём пісьменьніка.

Цікава, што маладыя пісьменьнікі разумеюць гэты дзень не як прафэсійнае сьвята, а як нагоды пажартаваць. Таму вельмі шмат гучала сьцёбных твораў, твораў, якія выклікалі ў публікі захапленьне. Асабліва вызначылася ў гэтым Марыйка Мартысевіч, якая прачытала адну з сэрый свайго сэрыялу "Амбасада" пра прыгоды беларусаў пры спробах атрымаць шэнгенскія візы ў амбасадах краінаў Эўразьвязу.

Вось так, сьмеючыся зь сябе, з свайго жыцьця і жартуючы на тэмы беларускай рэальнасьці і прайшло гэтае сьвята ў незалежнай кнігарніЎгалерэі ў Менску.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .