Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Словы пра Геніюш — у музэі Быкава Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Словы пра Геніюш — у музэі Быкава

06.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Сёньня Ларысу Геніюш, стагодзьдзе якой будзе 9 жніўня, успаміналі ў Горадні ў грамадзкім музэі Васіля Быкава.

Кіраўнік музэю Мікалай Мельнікаў зачытаў верш «Братам у няволі», які Ларыса Геніюш калісьці даслала яму ў лісьце. Гэты верш вядомай паэткі ён пазьней зьмясьціў у сваёй кнізе ўспамінаў. Спадар Мельнікаў таксама зачытаў словы Быкава пра Геніюш.

Паэтка Данута Бічэль, якая добра ведала Ларысу Геніюш, зазначыла, што тая «любіла Быкава і давярала яму». Аднойчы яны ўдзьвюх зайшлі да пісьменьніка на кватэру на цяперашняй вуліцы Вялікай Траецкай, потым ён выйшаў іх праводзіць, і яны пацалаваліся на разьвітаньне з Ларысай Геніюш, «як брат і сястра», сказала Данута Бічэль. Яна таксама прачытала два свае вершы, прысьвечаныя Геніюш: адзін — са свайго новага цыклю, другі — стары -пра «гародчык у Зэльве». Яна сказала, што паэтка вельмі любіла кветкі і ёй дасылалі насеньне нават з-за мяжы.

Паэт Юрка Голуб — зямляк Ларысы Геніюш. Ён расказаў, што ўпершыню прачытаў верш паэткі ў «Полымі», калі школьнікам пасьвіў каровы. Верш называўся «Зэльвянка», а ён якраз з каровамі быў на Зэльвянцы, што яго вельмі ўразіла. Першы раз Ларысу Геніюш ён убачыў у раённай бальніцы, куды прыйшоў да свайго малодшага брата. Яна працавала там адзін час санітаркай, каб падзарабіць на жыцьцё, і была ў белым халаце, расказаў паэт.

Сустрэча з нагоды 100-х угодкаў Ларысы Геніюш у музэі Васіля Быкава.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .