Следcтва не выключае палітычных матываў знікнення Захаранкі
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Конан адказаў на запыт маці зьніклага 11 гадоў таму экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі.
Ульяна Захаранка зьвярнулася да генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай даць інфармацыю пра тое, што зроблена органамі пракуратуры за 11 гадоў у пошуках яе сына і тых асобаў, якія яго гвалтоўна выкралі, паведамляе газэта «Народная воля».
На зварот адказаў Віктар Конан. Ён паведаміў, што пракуратура Менску працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факту зьнікненьня Ю. Захаранкі. Тэрмін сьледзтва працягнуты да 24 верасьня гэтага года.
Дасьледуюцца розныя вэрсіі супрацьпраўных дзеяньняў, «у тым ліку з-за карысьці, на глебе асабістых непрыязных стасункаў, у зьвязку зь яго палітычнай дзейнасьцю, а таксама шэраг іншых».
Як гаворыцца ў лісьце з генпракуратуры, «нягледзячы на прымаемыя меры, устанавіць месца знаходжаньня Ю. Захаранкі, а таксама канкрэтную асобу, датычную да гэтага, дагэтуль не ўяўляецца магчымым».
У зьвязку з гэтым «папярэдняе расьсьледаваньне па названай крымінальнай справе не завершанае, зьвесткі аб канкрэтных апэратыўна-вышуковых мерапрыемствах і сьледчых дзеяньнях, якія праводзяцца па ёй, да заканчэньня расьсьледаваньня разгалошваньню не падлягаюць».
Таксама В. Конан паведаміў, што хадайніцтва аб пратэсьце на рашэньне суду Кастрычніцкага раёна Менску па грамадзянскай справе аб прызнаньні Ю. Захаранкі памерлым накіравана пракурору Менска для разгляду.
Калі Лукашэнка застанецца ля ўлады яшчэ на пяць гадоў, то справа Захаранкі хутчэй за ўсё будзе спынена ў зьвязку з заканчэньнем тэрміну даўніны.
Паводле праваабаронцы Алега Воўчака, гэта першы за 12 гадоў адказ Генпракуратуры па справе Ю. Захаранкі за подпісам высокага чыноўніка. А. Воўчак адзначыў, што чакаў больш разгорнутага адказу, а ліст за подпісам В. Конана «вельмі павярхоўны».
Тэрмін разгляду спраў па артыкуле «наўмыснае забойства», па якой узбуджана справа Ю. Захаранкі, складае 15 гадоў. Цяпер пайшоў 12 год.
Падзяліцца навіной: 1 каментар Anatol Starkou напiсаў(ла) Жнiвень 10, 2010 у 16:31 "Калі Лукашэнка застанецца ля ўлады яшчэ на пяць гадоў, то справа Захаранкі хутчэй за ўсё будзе спынена ў зьвязку з заканчэньнем тэрміну даўніны." ### Перад выбарам.
Устань краіна родная ідзе маўклівы бой З нячыстай сілай цёмнаю, з дыктатарам Лукой. Хай вераць людзі добрыя яму прыйшла хана. Мы пераможам воляю - найсвятая яна. Мы пераможам воляю - найсвятая яна.
Дамо адпоp душыцелю ўсіх прывольных мар Й за зніклых ды Акрэсціна бясстрашна плюнем ў твар. Каб правасуддзе карнае над катам узыйшло Апусцім яго лысіну ў памыйнае вядро. Апусцім яго лысіну ў памыйнае вядро.
Каб лукашысцкай поскудзі прыйшоў ганебны крах Таталітарнай набрыдзі развеем думы ў прах. Хлусня ды беззаконне ўлад адкажуць па судзе І лютасць духа вольнага тыранію змяце! А лютасць духа вольнага тыранію змяце!
Устань краіна родная ідзе нервовы бой З нячыстай сілай цёмнаю, з дыктатарам Лукой. Хай вераць людзі добрыя яму прыйшла хана. Мы пераможам воляю - найсвятая яна. Мы пераможам воляю - найсвятая яна. Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне чатыры восем пятнаццаць сямнаццаць чатырнаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае