Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Скончыўся тэрмін папярэдняга расследавання справы Байковай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Скончыўся тэрмін папярэдняга расследавання справы Байковай

25.08.2010 10:38 - Крыніца: Наша Ніва

Завяршаецца тэрмін папярэдняга расследавання крымінальнай справы і ўтрымання пад вартай старшага следчага па асабліва важных справах аддзела па расследаванні спраў па карупцыі Генеральнай пракуратуры Беларусі, старшага дарадчыка юстыцыі Святланы Байковай.

Як паведаміў яе адвакат Міхаіл Волчак, рашэнне аб вызваленні Байковай або прадаўжэнні тэрміну яе ўтрымання пад вартай павінна быць прынята сёння вечарам.

Тэрмін утрымання Байковай пад вартай афіцыйна заканчваецца 25 жніўня ў 8.39 раніцы.

Байкова была арыштавана раніцай 25 лютага на працоўным месцы, ёй інкрымінавана некалькі складаў злачынстваў, у тым ліку перавышэнне ўлады.

У канцы красавіка, пасля заканчэння двух месяцаў з моманту яе затрымання, генеральны пракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся працягваць тэрмін утрымання сваёй падначаленай. Пасля гэтага КДБ распачаў у дачыненні да Байковай другую крымінальную справу, тэрмін расследавання якога завяршаецца 24 чэрвеня.

У дачыненні да Байковай распачатыя справы па арт. 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) КК. Увесь гэты час следчы знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

31 мая Байкова аб’явіла галадоўку пратэсту, з якой выйшла 16 чэрвеня па настаянні ўрачоў, сваякоў і абароны.

11 чэрвеня ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі было перададзена прашэнне Байковай на імя Аляксандра Лукашэнкі. У ім затрыманая прасіла аднавіць яе парушаныя правы і свабоды, вызваліць са следчага ізалятара КДБ і дазволіць прадоўжыць працу.

Аднак 24 чэрвеня генпракурор прадоўжыў тэрмін утрымання Байковай пад вартай яшчэ на два месяцы. Напярэдадні Васілевіч патлумачыў журналістам, што ў ходзе расследавання спраў з некалькімі дзесяткамі падазроных, якія вяла Байкова, «былі перагібы». Паводле слоў генпракурора, людзі затрымліваліся і змяшчаліся пад варту, не ва ўсіх выпадках гэта было законна. «Ёсць недахопы з боку следства, — заявіў Васілевіч. — Справы, расследаваныя ў 2006–2007 гадах, не заўсёды былі ідэальныя ў плане следства . Ёсць Байкова, яе заслугі, але не ўсё адназначна ў плане яе дзеянняў. Не будзем ідэалізаваць следчага».

У пачатку жніўня стала вядома, што Байкова знаходзіцца ў крытычным стане, у яе развілася нырачная недастатковасць, у сувязі з чым затрыманая праходзіць абследаванне ў шпіталі КДБ.

Адвакат Міхаіл Волчак не выключаў, што па выніках абследавання яго падабаронную могуць вызваліць, але гэтага не адбылося.

22 жніўня тэлеканал «Белсат» паведаміў, што Святлане Байковай прад’яўлены новыя абвінавачанні, яна падазраецца ў замаху на атрыманне хабару ў памеры 400 тысяч долараў. Гэтую інфармацыю абверг адвакат. «Ніякіх новых абвінавачанняў маёй падаабароннай не прад’яўлялася, — сказаў Волчак. — Такія працэсуальныя дзеянні праводзяцца толькі ў прысутнасці адваката, і я б самым першым аб гэтым даведаўся. Больш за тое, мы спадзяёмся на хуткае вызваленне Святланы Байковай».

Падзяліцца навіной:          0 каментароў       Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне дзевяць нуль тры адзін дзевяць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Авторучки на Новый Год - ручки паркер. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .