Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сёньня з Акрэсьціна на волю выйдуць удзельнікі акцыі ў Дзень Волі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сёньня з Акрэсьціна на волю выйдуць удзельнікі акцыі ў Дзень Волі

04.04.2008 23:08 - Крыніца: Хартыя'97

Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна пасьля адбыцьця 10 сутак арышту на волю выйдуць актывісты моладзевых арганізацый, якіх арыштавалі за ўдзел у акцыі 25 сакавіка.

Сваякі, сябры, палітыкі будуць увечары сустракаць моладзевых актывістаў каля турэмнай брамы на вуліцы Акрэсьціна. Згодна з судовай пастановай арыштаваныя выйдуць на волю ў 18.30. Усяго 9 чалавек – Яўген Афнагель, Алесь Ванчук, Макісм Вінярскі, Кася Галіцкая, Зьміцер Курза, Ігар Панфілаў, Андрэй Салангін, Арцём Скарабагатаў і Аляксандр Станкевіч.

З тых, хто цяпер адбывае 10 сутак арышту, пяць чалавек упершыню трапілі за краты. Усе былыя вязьні турмы на вуліцы Акрэсьціна кажуць, што самы непрыемны момант знаходжаньня за кратамі – адсутнасьць сьвежага паветра. Нягледзячы на тое, што новы выканаўчы адміністрацыйны кодэкс гарантуе шпацыр зьняволеным, усіх па-ранейшаму трымаюць у камэрах да канца тэрміну адбыцьця пакараньня. Хто зьвяртаўся пасьля выхаду на волю да мэдыкаў, ім раілі як мага болей бываць на сьвежым паветры і ўжываць вітаміны.

Увечары за кратамі застануцца яшчэ 10 апазыцыянэраў. Сярод іх лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, яго намесьнік Артур Фінькевіч, прадпрымальнік Віктар Калей і журналіст “Нашай Нівы” Сямён Печанко.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .