07.04.2008 12:21
У 14:00 у Петрапаўлаўскім саборы Менску адбудзецца памінальная малітва, а ў 17:30 каля Філярмоніі (у сквэры за будынкам) – акцыя памяці, паведамляе БХК.
Паэтка Ларыса Геніюш памерла 7 красавіка 1983 году, так і не прыняўшы савецкага падданства. Пахаваная ў Зэльве.
У 1999 годзе Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага прысуду ў адносінах да Ларысы й Янкі Геніюшаў (“контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасьць” i “дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыцьцяўленьні варожай дзейнасьці”).
Пракуратура пераадрасавала зварот у Вярхоўны суд, адкуль прыйшла адмова: маўляў, паэтка абгрунтавана не падлягае рэабілітацыі.
Паўторны зварот грамадзкасьці аб рэабілітацыі паэткі ў 2007 годзе таксама атрымаў адмову. Але прычыны засталіся невядомыя, бо, паводле ліста зь Вярхоўнага суда, яны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай.
Успаміны пра Ларысу Геніюш пазьней на сайце і ў эфіры Свабоды.
- " ".net : .