Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сяргей Гайдукевіч ідзе кандыдатам у прэзыдэнты Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сяргей Гайдукевіч ідзе кандыдатам у прэзыдэнты

21.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская 21 жніўня старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч публічна заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, якія, на яго думку, адбудуцца ўжо ў сьнежні 2010 года. На Кангрэсе ЛДБ было абвешчана, што ўжо створана ініцыятыўная група колькасьцю 8060 чалавек, якая здольная сабраць аж 3 мільёны подпісаў за вылучэньне Гайдукевіча кандыдатам у прэзыдэнты.

У працы Кангрэса бралі ўдзел каля 500 дэлегатаў з усіх абласьцей Беларусі, прысутнічалі амбасадары Вялікай Брытаніі, Казахстану, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, артысты. Атмасфэра надзвычай разьняволеная, тут не было выступаў з трыбуны. Сам Гайдукевіч хадзіў з мікрафонам па сцэне і размаўляў з народам з жартачкамі. Першы намесьнік старшыні партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Хішчанка паведаміў, што ўжо створана ініцыятыўная група, у якой 8060 чалавек. І такой камандзе 100 тысяч подпісаў без праблем сабраць за адзін дзень! Усяго магчыма сабраць 3 мільёны, але так багата ня трэба.

Лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч кажа:

"Партыя рэальна можа сабраць вялікую колькасьць подпісаў. Таму я ня ведаю, як цяперашняя ўлада будзе з гэтым змагацца, але будзе выстаўлены "экзыт-пол", упершыню ў Рэспубліцы Беларусь, і нам ніхто ня зможа перашкодзіць. Таму дакладныя вынікі выбараў будуць".

Па словах Гайдукевіча, ЛДП на сёньняшні дзень – самая моцная партыя ў Беларусі, у яе шэрагах больш за 40 тысяч сяброў. Ён не выключае, што на маючых адбыцца выбарах іншыя палітычныя сілы краіны ня здолеюць вылучыць сваіх кандыдатаў:
я мяркую, што магу застацца сам-насам з Лукашэнкам ...
"Як ні крыўдна, мы застаемся на выбарах адны. Тых, хто называе сябе аб'яднанай дэмакратычнай апазыцыяй, на сёньня проста няма. Хтосьці ў гэтым ня хоча прызнавацца, хтосьці гэтага ня хоча бачыць, але ж рэаліі такія! Ужо 21 жніўня, і няма ніводнага рэальнага кандыдата. Таму, натуральна, я мяркую, што магу застацца сам-насам з Лукашэнкам. А пры такой сытуацыі я укладваю пад сябе ня проста фундамэнт, ня проста шанец, а значна болей".

Шмат гаварылі пра эўрапейскі і расейскі вэктары, пра сёньняшнюю сытуацыю ў эканоміцы Беларусі, крытыкавалі дзеяньні ўлады. Спадар Гайдукевіч заявіў, што "ЛДП выступае за адзіную валюту з Расеяй. Калі б Беларусь перайшла на адзую валюту, то энэргарэсурсы былі для яе па ўнутраных цэнах Расеі". Лідэр партыі падкрэсьліў, што "сувэрэнітэт Беларусі трэба шукаць у Расеі". І ў Эўропу "Беларусь павінна ісьці разам з Расеяй".

Намесьнік Гайдукевіча Ўладзіслаў Касарэнка выступіў з аналізам эканамічнай сытуацыі:

"Зараз палітыка будуецца на пазыках. Але куды зьнешнія пазыкі ідуць? На іх трэба разьвіваць сучасную вытворчасьць, што адпавядае самым сучасным усясьветным стандартам. А ў Беларусі на іх будуюцца выключна аб'екты сацкультбыту, лядовыя палацы".

Выступоўцы на Кангрэсе былі вельмі трапныя і вясёлыя. Малады чалавек, спартовец, параўнаў прэзыдэнцкую кампанію з футболам:

"Гэта наш капітан, ён жа і гуляючы трэнэр, ён жа і брамнік – Сяргей Васільевіч. Вышэйшая рада партыі – гэта наша абарона. І гэтая абарона – я перакананы на ўсе 100% -- яна не прапусьціць на гэтых выбарах ніводнага мяча. Але калі не прапусьціць, як перамагчы? Трэба забіваць, і як мага больш забіваць. Па колькасьці удзельнікаў кангрэсу, па колькасьці ініцыятыўнай групы, на маю думку, мы ўжо пачынаем выйграваць".

Гумарыст Яўген Крыжаноўскі, які раней таксама выказваў жаданьне баляітавацца ў прэзыдэнты, зараз у камандзе Гайдукевіча:

"Я сам не магу балятацца, таму што нарадзіўся не ў Беларусі, а ва Ўкраіне. Але нічога страшнага. Тое, што я побач з кандыдатам у прэзыдэнты спадаром Гайдукевічам, ужо добра. Настроены толькі на перамогу! Зараз вельмі цікавы час для партыяй. І як сказаў Гайдукевіч, перамога будзе за намі".

Удзельнікі Кангрэсу, запрошаныя госьці атрымалі ў падарунак пакунак з партрэтам Гайдукевіча, у якім друкаваная прадукцыя і пляшка гарэлкі "Гайдукевіч":

"Перад прэзыдэнцкімі выбарамі казаць пра сваё паходжаньне проста так лічылася б пахвальбой. Калі пытаюцца ў мяне: "Чаму гарэлка?" Я тлумачу, што на этыкетцы герб майго роду, у мяне ёсьць доказы – граматы, усе дакумэнты, пацьверджаньні. Гэта сапраўдная гарэлка, вырабленая на "Крышталі", з усімі атрыбутамі, і нават з акцызнай маркай".

Сяргей Гайдукевіч ужо двойчы удзельнічаў у прэзыдэнцкіх кампаніях – у 2001 і 2006 гадах.


Ліберальна-дэмакратычная партыя прэзэнтавала гарэлку "Гайдукевич"
Сяргей Гайдукевіч
На кангрэсе прысутнічаў сябра ЛДП Яўген Крыжаноўскі
З эўрапейскіх амбасадараў прысутнічала амбасадарка Вялікай Брытаніі Розмары Томас
Кангрэс доўга не зацягнуўся

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .