Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сямашка і Пачобут: чаканьні ад камісіі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сямашка і Пачобут: чаканьні ад камісіі

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алесь Дашчынскі

Старшыня афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Станіслаў Сямашка сказаў, што праца польска-беларускай групы экспэртаў, якая ўзгодніць шляхі вырашэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі, патрэбная.

«Час іх прымусіць правільна мысьліць, рэальна ацаніць сытуацыю. На абгрунтаваных фактах будзе паказана, дзе якія ёсьць парушэньні, ці ёсьць яны, гэтыя парушэньні. І абавязкова гэтая камісія павінна ўбачыць працаздольнасьць легальнага Саюзу палякаў Беларусі. Мы ім пакажам і раскажам, як гэта ў жыцьці. Укажам памылкі, асабліва Борыскага боку, адносна няўезду іх жа, нашых грамадзянаў, палякаў».

Паводле спадара Сямашкі, у склад камісіі павінны ўваходзіць і прадстаўнікі Саюзу палякаў Беларусі, бо «ён адстойвае інтарэсы ўсіх палякаў Рэспублікі Беларусь».

Андрэй Пачобут Актывіст неафіцыйнага Саюзу палякаў Анджэй Пачобут сказаў, што камісія будзе весьці размову пра тое, як выйсьці з сытуацыі, у якой апынулася аб’яднаньне.

«Мы спадзяемся, што вынікам працы гэтай камісіі будзе легалізацыя дзейнасьці Саюзу палякаў і што Дамы польскія пачнуць займацца культурна-асьветніцкай працай, дзеля якой былі пабудаваныя. А не камэрцыйнай працай на карысьць нейкіх людзей, якія там цяпер знаходзяцца.

Што да атмасфэры, у якой давядзецца працаваць камісіі, то дзеяньні беларускага боку ня сьведчаць пра гатоўнасьць Аляксандра Лукашэнкі выканаць свае абяцаньні. Цяпер на тэрыторыі краіны адбываецца вялікая прапагандысцкая акцыя, складаюцца сьпісы палякаў, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах. І іх супрацоўнікі ідэалягічных аддзелаў прымушаюць падпісваць ліст да ўраду Польшчы. Я разумею, што гэта адбываецца ў рамках падрыхтоўкі беларускіх уладаў да гэтых перамоваў. Асабліва там уражваюць заявы, што ўсе Дамы польскія дзейнічаюць, а гэта непрыхаваная хлусьня. Там наогул усё ў гэтым лісьце хлусьня. Але ўсіх гэтых людзей прымушаюць пісаць, што Дамы польскія дзейнічаюць. Маўляў, праблемы з маёмасьцю няма, і ўлады такім чынам адразу перакрэсьліваюць вось гэтае пытаньне».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .