Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сям'я гомельскага палітыка судзіцца зь міліцыяй Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сям'я гомельскага палітыка судзіцца зь міліцыяй

24.08.2010 22:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода 25 жніўня Цэнтральны суд Гомеля распачне разгляд пазову Ларысы Варонежцавай да ўправы дазнаньня УУС Гомельскага аблвыканкаму. Жонка грамадзкага актывіста й палітыка Юрыя Варонежцава патрабуе, каб управа вярнула ёй і дзецям асабістыя рэчы й грошы – 4700 даляраў, адабраныя падчас ператрусу кватэры.

18 траўня ў кватэры Юрыя Варонежцава, як і ў дзесяткаў іншых актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», былі ўчыненыя ператрусы. Падставай паслужыла пастанова сьледчай Ленінскага РУУС Менску Вікторыі Юхневіч паводле артыкулу 250 Крымінальнага кодэксу — распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары й паслугі.

У Гомелі ператрусы вялі супрацоўнікі ўправы дазнаньня УУС Гомельскага аблвыканкаму. Яны не тлумачылі, што шукаюць – забіралі кампутары, тэлефоны, відэакамэры, відэакасэты й нават дыскі з запісам групы Ramstein. Асабістыя рэчы й грошы, якія не маюць ніякага дачыненьня да кампаніі “Гавары праўду”, Ларыса Варонежцава й патрабуе праз суд забраць з управы дазнаньня.

Раней у суд зьвяртаўся сам спадар Варонежцаў, але суд вярнуў яму пазоў без разгляду. Пры гэтым палітыку раілі зьвяртацца па абарону сваіх інтарэсаў у пракуратуру, хаця акурат перад напісаньнем пазову ён зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру, але зварот гэты выніку ня меў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .