Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай «Школу для Колі» перабудоўваюць другі год запар Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
2728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Каментары

13.06.2011 02:52 - Jaylan

That's 2 cvleer by half and 2x2 clever 4 me. Thanks!

16.06.2011 12:31 - quzblgdfd

OrhJBP , [url=http://nonwllivpdpx.com/]nonwllivpdpx[/url], [link=http://vfhelhbumnlg.com/]vfhelhbumnlg[/link], http://hfsxexxstbwc.com/

16.06.2011 12:31 - quzblgdfd

OrhJBP , [url=http://nonwllivpdpx.com/]nonwllivpdpx[/url], [link=http://vfhelhbumnlg.com/]vfhelhbumnlg[/link], http://hfsxexxstbwc.com/


  Дадаць каментар

«Школу для Колі» перабудоўваюць другі год запар

26.08.2010 01:43 - Крыніца: Наша Ніва

Карэспандэнт «Нашай Нівы» прыехаў у Астрашыцка-Гарадоцкую школу, каб уладкаваць у элітны клас «свайго маленькага пляменніка Колю».

Чуткі пра загадкавую Астрашыцка-Гарадоцкую школу пачалі распаўсюджвацца мінулым летам, калі выявілася, што нічым не адметную ўстанову тэрмінова перабудоўваюць і рамантуюць, укладваючы гіганцкія бюджэтныя сродкі.

«Школа для Колі!» — вырашылі людзі.

Хоць час ісці вучыцца малодшаму сыну кіраўніка Беларусі тады яшчэ не прыспеў, выпадковасці быць не магло, бо менавіта ў Астрашыцкім гарадку знаходзіцца любімая рэзідэнцыя Лукашэнкі. Год таму школу ўрачыста адкрывалі кіраўнік Рады бяспекі Юрый Жадобін і абласны губернатар Леанід Крупец, а дырэктарка ўстановы ўласнаручна выганяла з будоўлі журналістаў недзяржаўных СМІ…

На рэканструкцыю патрацілі $3 мільёны, але пяцігадовы Коля ў школу не пайшоў, а застаўся з татам.

Пытанне пра пачатак яго навучання адклалася на год. І вось цяпер да 1 верасня застаўся ўсяго тыдзень, а беларусы ўсё яшчэ не ведаюць, куды адправіцца вучыцца прэзідэнцкі сын.

Пад'езд да школы застаўлены аўтобусамі.

Басейн павінен адкрыцца ў красавіку.

Унутраны дворык «звычайнай» вясковай школы.

$('#galleria').galleria({ image_crop: false, transition: 'flash', height: 690, max_scale_ratio: 1, data_config: function(img) { return { description: $(img).next('p').html() }; } });

Карэспандэнт «Нашай Нівы» накіраваўся ў Астрашыцкі гарадок, каб даведацца, ці гатовыя вяскоўцы да прыезду зорнага дзіцяці, і пагутарыць з дырэктаркай школы Кацярынай Махахей. Праўда, ведаючы яе нелюбоў да недзяржаўных СМІ, прыйшлося пайсці на хітрык.

Замест журналіста незалежнай газеты педагог атрымала ў суразмоўцы проста цікаўнага чалавека, які, па легендзе, спрабуе ўладкаваць свайго пляменніка Колю ў Астрашыцка-Гарадоцкую школу.

Рай у асобна ўзятай вёсцы

Ад Мінска да аграгарадка Астрашыцкі Гарадок ехаць кіламетраў дзесяць. Спачатку 7 км ад МКАДа па Лагойскай трасе, а пасля яшчэ парачку непасрэдна да аграгарадка.

Калі машыны ДАІ пачнуць з’яўляцца часцей і часцей — значыцца, вы на правільным шляху. На коле на ўездзе ў гарадок стаялі два патрулі разам. Усяго ж за шлях туды і назад нам сустрэліся сем аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі.

Хоць трохпавярховы будынак школы бачны здалёк, знайсці праезд да яго не надта проста. «Я не ведаю, я ў гэтай школе не вучыўся. Я тут толькі па гастраномах спецыяліст», — даверліва паведаміў мясцовы жыхар, трымаючы пад пахай бутэльку пладавога-ягаднага віна. Як пад’ехаць да школы не змагла патлумачыць і дзяўчына, што калісьці вучылася тут. Астрашыцкі Гарадок не стварае ўражання нейкай адметнай вёскі. Адзінае, што платы паўсюль пафарбаваныя, ды дзе-нідзе сустракаюцца арыгінальныя дамы мясцовых пабагацелых жыхароў. Але хіба не сустрэнеш такое ў іншых вёсках?

Заасфальтаваныя толькі некалькі цантральных вуліц. Відаць, тыя, па якіх праяджае прэзідэнцкі картэж.

Астатнія — у такіх ямах, што становіцца страшна за сваю машыну. Але нічога, мясцовыя жыхары катаюцца.

Сельсавет сімвалічна размяшчаецца каля школы. Маленькі аднапавярховы адміністрацыйны будынак супраць велічнай навучальнай установы — хто мацнейшы? Вядома ж, школа. А сельсавет выглядае як часовая прыбудова.

Каля заезду на яе тэрыторыю стаяць аўтобусы прывезеных рабочых. Праца кіпіць і звонку, і ўнутры, хоць капітальны рамонт, нагадаем, скончыўся год таму. Бесперашкодна пранікаем унутр будынка, адказваем на завучанае пытанне вахцёркі і, блукаючы па калідорах школы, шукаем кабінет дырэктара.

У школе тым часам сканчваюцца малярныя працы. Насупраць настаўніцкай

дзве жанчыны для чагосьці перафарбоўвалі аранжавыя сцены ў жоўтыя.

У чым прынцыповае адрозненне колераў — незразумела нават ім. У дадатак выявілася, што праз адзін слой новай фарбы прасвечваў стары колер. «Давай другім слоем. Усё адно фарбы хоць заліся!» — раіліся жанчыны.

Цэнтр прыцягнення бацькоў

Дырэктарка Кацярына Махахей з гатоўнасцю адклала свае справы, каб распавесці пра ўмовы навучання ў школе. Кабінет у дырэктаркі даволі прасторны, абстаўлены новай мэбляй, з вялікім партрэтам Лукашэнкі на сцяне. На стале — мясцовая газета і «Веснік адукацыі».

Дырэктарка падчас размовы падкрэсліла, што яе сын ужо вучыцца ў гэтай школе, што яе цалкам задавальняе ўзровень адукацыі і пераводзіць яго у іншую яна і не думае. А малодшая дачка дырэктаркі пойдзе ў Астрашыцка-Гарадоцкую школу ў наступным годзе.

Паводле нашай легенды, маладая мама з дзіцем Колем пераязджае з Расіі. У Лагойску ў сям’і будзе бізнэс. Дырэктарка параіла патэлефаванаць у студзені ці лютым, калі пачнецца запіс у першакласнікі. А пасля расказала пра сваю «школу для Колі».

Паводле яе словаў, дзяцей сюды вязуць адусюль — і з Мінска, і з Лагойска. Развіваюцца і суседнія вёскі — людзі купляюць участкі, і адразу ж вядуць дзяцей у элітную школу. Хоць, падкрэслівае Кацярына Махахей, школа звычайная сярэднеадукацыйная. Моцныя бакі — матэматыка і замежная мова. Дарэчы,

аднаго настаўніка-«англічаніна» не хапае, таму ахвотныя вучыць Колю могуць звяртацца ў школу.

Дырэктарку радуе вялікая цікавасць да школы, параўнальная нават з ажыятажам. Наконт набору вучняў яна расказала, што астрашыцкіх дзяцей яны павінны браць усіх, але астатніх — на ўласны выбар. Таму дзяцей абы-якіх бацькоў, якія, напрыклад, стаяць на ўліку ў міліцыі, у школу хутчэй за ўсё не возьмуць. «Нас падтрымлівае дзяржава, нам актыўна дапамагаюць бацькі», — расказвае Кацярына Махахей. Сапраўды, калі самы доўгачаканы бацька працягне фінансаванне, школа не будзе ведаць бяды.

Элітных класаў, падкрэслівае дырэктарка яшчэ раз, няма. «Ёсць у нас дзеці і вельмі забяспечаных людзей, але разам з імі вучацца і звычайныя дзеці, чые бацькі ўсё жыццё пражылі ў Астрашыцкім гарадку. І нікуды ад гэтага не дзенешся…» Сёлета ў школу набралі 48 першакласнікаў, тры класы. Але ці ёсць сярод іх Коля Лукашэнка, высветліць так і не ўдалося.

Коннае падарожжа па рэзідэнцыі Лукашэнкі

Заняткі ў школе пачынаюцца а 8:30. Сняданкі вучні атрымліваюць бясплатныя, за абеды трэба даплачваць, але сімвалічную суму — 3000 рублёў.

Кацярына Махахей пастаянна падкрэслівала, што ў школу ўкладзена вельмі шмат сродкаў і што ім вельмі пашанцавала, бо для сельскай школы гэта нетыпова. Вучаць дзяцей падрыхтаваныя спецыялісты — палова настаўнікаў з вышэйшай катэгорыяй. Каля 75% працэнтаў сёлетніх выпускнікоў паступілі ва ўніверсітэты. Для параўнання — прыкладна такія ж паказальнікі ў абласных ліцэях краіны.

Дырэктарка адразу адзначыла, што школа расейскамоўная і ўсё выкладанне ідзе па-расейску.

«Не хвалюйцеся, беларуская мова будзе для дзіцяці як другая замежная, — «супакоіла» яна. — Чаму б я не вывучыць? Можа, калі-небудзь спатрэбіцца».

Кампанія для дзіцяці падбярэцца спартыўная —

у Астрашыцкім гарадку будуць вучыцца хакейныя каманды 1994–1998 гадоў нараджэння поўным складам. «Гэта вельмі прэстыжна», — радуецца дырэктарка.

У красавіку павінен запрацаваць басейн, зараз ідзе яго актыўнае будаўніцтва. У «звычайнай» сельскай школе таксама будзе прагумаванае футбольнае поле.

Навучэнцы могуць катацца ў Раўбічах, прычым плацяць яны толькі за аўтобус. Сам жа адпачынак бясплатны. А вось

конным спортам і хакеем школьнікі змогуць займацца на тэрыторыі рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. Карацей, у гасцях у Колі.

Ёсць шмат кружкоў — і тэатральны, і вакальны, што дзіўна для сельскай школы. Хапае і праграм для адаптацыі дзяцей да школы. Напрыклад, для першакласнікаў за пяць месяцаў да пачатку вучобы па суботах пачынаюцца падрыхтоўчыя заняткі, на якіх дзіця ў гульнёвай форме знаёміцца са сваімі будучымі аднакласнікамі і настаўнікамі.

…Калі мы выязджалі з вёскі, услед за машынай беглі вясковыя дзеці, у гумовых ботах і кофтах, якія, відаць, засталіся ад старэйшых братоў, бо былі на пару памераў большыя. Хлапчукі спаборнічалі, хто першы здагоніць нашае аўто, якое з чарапашай хуткасцю перапаўзала калдобіны, і прыкладзецца рукой да багажніка. З крыкамі «я пайшоў на абгон!» яны, шчаслівыя ад сваёй беспакаранасці, тузаліся перад машынай і дражніліся. Ці ўяўляюць гэтыя дзеці, што праз тыдзень яны хутчэй за ўсё апынуцца за суседнімі партамі з маленькім генералам?

Падзяліцца навіной:          0 каментароў       Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне чатырнаццаць шаснаццаць адзінаццаць нуль трынаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днядапоўнена | галоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .