Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Шчасьце адганяе хваробы. Але дзе яно? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Шчасьце адганяе хваробы. Але дзе яно?

26.02.2010 12:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Шчасьце і добры настрой – найлепшая прафіляктыка сардэчных хваробаў. Навукоўцы зноў пацьвердзілі гэтую простую выснову. Але ці можна стаць шчасьлівым па ўласным жаданьні?

Амэрыканскія дасьледчыкі больш як 10 гадоў назіралі за выбранай групай каля дзьвюх тысяч чалавек. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што трывогі і дэпрэсія найбольш спрыяюць захворваньням сэрца. Катэгарычна яны не могуць сьцьвярджаць, што шчасьце само па сабе – ахоўны фактар, але раяць людзям старацца быць больш вясёлымі.

На пачатку дасьледаваньня, вынікі якога былі апублікаваныя ў l, удзельнікам прапанавалі ацаніць свае эмоцыі па пяцібальнай шкале: ад злосьці, перажываньня да прыемнасьці, энтузіязму і задавальненьня. Чым вышэйшая была шкала станоўчых эмоцый, чым меншыя рызыка сардэчных захворваньняў.

Кіраўніца групы дасьледчыкаў Карына Дэвідсан па-ранейшаму настойліва рэкамэндуе людзям быць настроенымі пазытыўна.

“Вельмі часта людзі цэлы год чакаюць сваіх пару тыдняў адпачынку, каб павесяліцца і расслабіцца. Але замест гэтага яны павінны імкнуцца знайсьці задавальненьне ў кожным дні. Калі вы любіце чытаць раманы, то рабіце гэта хаця б 15 мінут штодня. Калі прагулка або слуханьне музыкі паляпшаюць ваш настрой, заплянуйце гэта ў расклад дня. Калі кожны дзень вы забясьпечыце сабе некалькі хвілінаў асалоды, вы палепшыце сваё псыхічнае і фізычнае здароўе”.

Між тым Элен Мэйсан з Брытанскай Асацыяцыі праблемаў сэрца кажа, што падобныя парады маюць абмежаваную вартасьць.

“Мы ведаем, кажа Мэйсан, што палепшыць свой настрой не заўсёды проста. Таму мы не можам сказаць, ці гэта ўвогуле магчыма зьмяніць ваш прыроджаны ўзровень пазытыўнасьці”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .