Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сфатаграфаваў сьметнік — выклікалі ў пракуратуру Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сфатаграфаваў сьметнік — выклікалі ў пракуратуру

02.03.2010 16:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сябра партыі «Справядлівы сьвет» Мікалая Петрушэнку, які мае намер балятавацца ў дэпутаты Коханаўскага сельсавету, выклікалі ў пракуратуру за фотаздымак сьметніцы, разьмешчаны на сайце грамадзянскай кампаніі «Наш дом».

Жыхар пасёлку Коханава Талачынскага раёну даўно зьяўляецца актывістам гэтай кампаніі, якая перадусім займаецца вырашэньнем камунальных праблемаў, і цяпер зьбіраецца адстойваць інтарэсы землякоў яшчэ і ў сельсавеце.

«Я сфатаграфаваў перапоўнены кантэйнэр для сьмецьця, вакол раскіданая папера ды ўсялякі друз, і яшчэ сядзіць кот», — распавёў Мікалай Петрушэнка. — «Мяне сёньня выклікаў памочнік пракурора спадар Пацееў, і я даведаўся, што гэты фотаздымак ёсьць доказам маёй незаконнай журналісцкай дзейнасьці. У абвінавачаньні супраць мяне фігуруе яшчэ выданьне „Наш дом“, а таксама інтэрнэт-сайты Радыё Свабода і „Беларускі партызан“, якім я даваў інтэрвію».

Мікалай Петрушэнка лічыць, што трапіў пад перасьлед за актыўную грамадзкую дзейнасьць. У прыватнасьці, і за ўдзел у выбарчай кампаніі. Дарэчы, у Коханаўскі сельскі савет маюць намер балятавацца жонка спадара Петрушэнкі і ягоны сын Аляксандар — такі «сямейны выхад» на выбары пакуль што ня мае прэцэдэнту ў Беларусі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .