Саннікаў: «Маніфест абароны нацыянальных інтарэсаў» недарэчны
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» адмовіўся падпісваць дакумент, які засцерагае Маскву ад умяшання.
Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разам з кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам прэзентавалі .
Фота Юліі Дарашкевіч.
У маніфесце гаворыцца: «Мы разумеем, што небяспека палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі і свабоды яе грамадзянаў зыходзіць не толькі ад сённяшняга рэжыму, але і ад вышэйшых палітычных колаў Расеі і звязаных з імі алігархаў. Аб’яднанне апазіцыйных сілаў толькі супраць Лукашэнкі — слабая пазіцыя. Мы заклікаем да аб’яднання не проста супраць кагосьці, а за абарону нацыянальных інтарэсаў».
Вось як пракаментаваў маніфест патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.
«Ні адзін разважны палітык Беларусі не падпіша выпушчаны цяперашнім кіраўніцтвам БНФ маніфест. Недарэчнасць гэтага дакумента настолькі відавочная, што прымушае задумацца пра сапраўдныя мэты яго ініцыятараў. Чаму ён з’явіўся менавіта цяпер, калі пазіцыя Расеі ў стаўленні да апошняй дыктатуры Еўропы пачынае мяняцца? Чым гэта прадыктавана? Адказ напрошваецца адзін: спалохам, што ў Беларусі сапраўды нешта можа памяняцца і імкненнем гэтаму перашкодзіць.
Нядаўняя наша гісторыя вучыць, і давайце шчыра пра гэта казаць, што змены ў Беларусі адбываліся пасля імпульсаў з Масквы. Гарбачоўская перабудова прывяла да абвяшчэння незалежнасці, а ельцынскія рэформы дазволілі гэтую незалежнасць увасобіць у жыццё. Што дрэннага ў тым, што сёння менавіта Масква зноў прыцягвае ўвагу да расследавання спраў зніклых, гаворыць пра карумпаванасць дыктатара Лукашэнкі і яго атачэння?
У гэтых ўмовах спроба кіраўнікоў БНФ прадставіць апазіцыю сляпой і глухой не вытрымлівае ніякай крытыкі.
Сёння з’явіўся рэальны шанец пазбавіць краіну ад дыктатуры, і мы ім абавязкова скарыстаемся. На жаль, кіраўніцтва БНФ не хоча ў гэтым удзельнічаць», — заявіў Андрэй Саннікаў.
Падзяліцца навіной: 14 каментароў нацыяналістка напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:12 Здаецца мне, што Кастусёў застанецца у ганарлівай адзіноце, сумна.. Варты напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:15 Вось так, адзін раскалоўся. Хоць і раней падазраваў, што ён за інтэграцыю ў Расею. Инга напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:19 В чём конкретно недарэчнасць? Мямло.
«Ні адзін разважны палітык Беларусі не падпіша выпушчаны цяперашнім кіраўніцтвам БНФ маніфест.» За себя говори. И конкретно. the sun напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:20 Саньнікаў першы лізнуў расейскі сапог. Я думаў гэта будзе хтосьці з агэпэшнікаў. Инга напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:25 http://charter97.org/ru/news/2010/8/24/31568/comments/
Разрыв мозга. Хомячки е.е. :) Алена напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:27 Хахаха, во БНФаўцы хітругі, але выведуць усіх на чыстую ваду, зараз будзе бачна адкуль ногі кандыдатаў растуць. Грош цана тым беларусам, якія за сваю краіну і незалежнасьць змагаюцца, толькі з дапамогай Расеі ці каго заўгодна. Самім сваё шчасьце трэба каваць! Хтосьці напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:29 А казачок-та заср... ой, засланы... Альховік Мікалай напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:55 Не зусім так, сп. Саньнікаў.
1) Расейскія галосьнікі, крытыкуючы хросных бацькаў, крытыкуюць сваіх гаспадароў - спавівальных бабак і маральных аўтарытэтаў палітычнай эліты РБ. Яны сваёй крытыкай удараюць па СВАІХ мэтадах расправы над апанэнтамі - колькі палітычных забойстваў здарылася ў Расеі - не зьлічыць. Выбары ў Расеі недэмакратычныя. Расейская ўлада нават правяла рэформу расейскай мовы, па якой "хто как хатіт тот так і гаварыт" (с). Яны стварылі СЫСТЭМНУЮ, рэжымную апазыцыю. Там ёсьць і левы флянг і правы. А нядаўна расейскіх опаў затрымалі за расейскую сымболіку. Тота піару было.
2) Ад Масквы ішлі ня толькі подыхі пераменаў у 1988-1995 гг. Акурат 20 жніўня 1991 г. у Менск прыбылі чыгуначныя саставы з закратаванымі вокнамі - каб павезьці ўсіх дэмакратаў-нацыяналістаў-апазыцыянэраў у Сібір і расстраляць.
3) Кастусёву варта павесьці перамовы з Пазьняком аб узгодненай пазыцыі, паколькі частка актыву партыі працуе на маскоўскага кандыдата Віктар напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 12:55 Любое ўмяшанне Масквы можа разбураць незалежнасць. Маніфест добры. Подтрымліваем. Праект «Еўрапейская Беларусь» - хімера, рэальна гэта "ПраРасейская Беларусь".
подпіс: Літвінізм - шлях у Еуропу Язэп Барэйка напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 13:51 Нашаму б цяляці ды воўка з'есці! Паглядзім, як крыкуны з Хартыі збяруць на свайго куміра не 100 тысяч, а для надзейнасці 150-200 тысячаў подпісаў. А то: Саннікаў, Саннікаў... Мо і няма з кім і пра што дыскутаваць. Vit напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:01 Я і не сумняваўся, што для Саньнікава нацыянальныя інтарэсы - пусты гук. Антылукашэнкаўскія фільмы на нтв - гэта не прабеларускія фільмы. Непадтрымка расей ппрб - гэта не падтрымка нацыянальнай апазіцыі. Зьмена цяперашняй ўлады на іншую антынацыянальную - гэта ня сонца ў ваконца. Кірыла напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:15 Успомніце, якую ён пасаду займаў у адміністратыўных колах і ўсё стане на свае месцы. Колькі воўка ня кармі- ўсё адно ў лес глядзіць Роман напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:20 Все правильно сейчас у всех должна быть одна цель - сместить Лукашенко, а чьими это руками произойдет Москвы или кого-нибудь там еще не суть важно. Усе вы калода карт напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:35 ня трэба так сур'ёзна ўспрымаць розныя заявы кандыдатаў у кандыдаты. Саньнікаў убачыў, як танна піярыць сябе кандыдат БНФ, прычапіўся і дарма пракаціўся--напомніў аб сваім існаваньні. Цяпер ня важна ў якім ракурсе ўспомняць, абы быць на слыху. А што да асобы Андрэя Саньнікава,дык нацыянальны код у ім закладзены моцны. Ён ня здраднік. Нават у некаторых асобаў-нацыяналістаў куды слабейшы. Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне дзевяць два адзінаццаць шаснаццаць нуль *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае