Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сабакатэрапія Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сабакатэрапія

08.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Дружба чалавека і жывёлы сягае нашмат далей у мінулае, чым гісторыя здольная прасачыць. Найстарэйшы вядомы чалавецтву доказ такога сяброўства налічвае каля 12-ці тысяч гадоў – пазалетась архэолягі раскапалі ў Ізраілі магілу чалавека, пахаванага ў абдымку з шасьцімесячным ваўком.

Нягледзячы на доўгую гісторыю, навука аб стасунках людзей і жывёл дагэтуль знаходзіцца ў зародкавым стане. Але нават з сёньняшняй базы ведаў вынікае, што чацьвераногі сябар мае выразна пазытыўнае ўзьдзеяньне на здароўе гаспадара.

Летась гэтай праблематыкай усур'ёз заняўся Нацыянальны інстытут дзіцячага здароў'я і чалавечага разьвіцьця імя Юніс Кэнэдзі-Шрайвэр. Дасьледваньні на людзях, якія перажылі інфаркт, паказалі, што ўладальнікі сабак маюць выразна больш шанцаў дажыць да наступнага году. І справа тут ня толькі ў паляпшэньні фізычнай формы, набытай дзякуючы рэгулярным прагулкам па сьвежым паветры. Нярэдка знаходжаньне побач з улюбёнай жывёлінай нашмат лепей дапамагае пераадольваць стрэс, чым кантакты зь сябрамі ці блізкімі.

Некаторыя клінікі ды дамы для састарэлых пачынаюць выкарыстоўваць сабакатэрапію для пацыентаў, якія церпяць ад хранічных боляў. Спэцыяльна дрэсіраваныя сабакі дазваляюць пацыентам гуляцца ды лашчыць іх, не вымагаючы за гэта сьвецкай размовы ці нейкага іншага дыскамфорту, характэрнага для міжчалавечых зносінаў.

Наяўнасьць хвастатага сябра, аднак, далёка не азначае ізаляцыі ад грамадзтва. Дасьледваньні Інстытута імя Кэнэдзі-Шрайбэр наадварот выяўляюць у сабачнікаў тэндэнцыю да больш частага стасаваньня зь людзямі. Пачаць з таго, што рэгулярныя прагулкі мэханічна падвышаюць верагоднасьць кантактаў. Але ж у сабачнікаў заўважаюць паляпшэньне і якасьці кантактаў зь людзьмі, дзякуючы большай разьняволенасьці ды ўраўнаважанасьці набытай праз стасаваньне з жывёлай.

Вялікае значэньне гэта мае і для дзяцей, асабліва для тых, хто з раньняга ўзросту церпіць на сацыяльныя адхіленьні, кшталту аўтызму. Давяраньне сваіх таямніцаў ды перажываньняў махнатаму сябру можа стаць прыступкай, якая дасьць гэтым дзецям магчымасьць пераадолець бар'ер гарманічнага суіснаваньня і з сабе падобнымі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .