Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Саўмін прыняў стратэгію зьніжэньня залежнасьці ад расейскага газу Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Саўмін прыняў стратэгію зьніжэньня залежнасьці ад расейскага газу

25.08.2010 12:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Беларусь мае намер дывэрсыфікаваць пастаўкі газу за кошт яго здабычы за мяжой. Пра гэта гаворыцца ў Стратэгіі разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі, якая зацьверджана пастановай Савета міністраў № 1180 і разьлічана на пэрыяд да канца 2020 года.

Тэкст дакумэнту апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, паведамляе . У дакумэнце адзначаецца, што "падчас выбару варыянтаў задавальненьня патрэбы рэспублікі ў прыродным газе неабходна ўлічваць такія фактары, як забясьпечанасьць запасамі патэнцыйных пастаўшчыкоў, наяўнасьць ці неабходнасьць стварэньня транспартнай інфраструктуры яго дастаўкі, эканамічнасьць і цэны на газ, і іншыя".

У прыватнасьці, у сярэднеазіяцкім рэгіёне экспарцёрамі прыроднага газу ў цяперашні час зьяўляюцца Туркмэністан, Узбэкістан і Казахстан. Сярэднеазіяцкі газ экспартуецца (у асноўным у Расею і Украіну) па сыстэме магістральных газаправодаў Сярэдняя Азія — Цэнтар.

Але ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве "з улікам наяўнасьці доўгатэрміновых кантрактаў ААТ "Газпрам" на закупку практычна ўсіх экспартных аб'ёмаў сярэднеазіяцкага газу, а таксама адсутнасьці незалежнай транспартнай інфраструктуры не ўяўляецца магчымай яго прамая пастаўка ў Беларусь", падкрэсьліваецца ў стратэгіі.

Дывэрсыфікацыя паставак газу "будзе працягнута з дапамогай удзелу беларускіх арганізацый у разьведваньні і здабычы газу за мяжой, пастаўкі звадкаванага прыроднага газу (рэалізацыя праектаў будаўніцтва на тэрыторыі Літвы ці Польшчы тэрміналаў па прыёму і рэгазіфікацыі звадкаванага прыроднага газу), у тым ліку праз Украіну", адзначаецца ў дакумэнце.

У выпадку рэалізацыі праекту пастаўкі звадкаванага прыроднага газу "яго аб'ём можа скласьці да 10 млрд. куб. м у год, што значна зьнізіць залежнасьць ад паставак прыроднага газу з Расеі".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .