Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Сіліцкі: “Лукашэнка наўмысна ідзе на абвастрэньне з ЗША” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Сіліцкі: “Лукашэнка наўмысна ідзе на абвастрэньне з ЗША”

25.03.2008 10:46 - Крыніца: Радыё Свабода

25.03.2008 08:24

Ці ідзе афіцыйны Менск наўмысна на эскаляцыю дыпляматычнага канфлікту з ЗША? Чаму Расея выказвае незадавальненьне пазыцыяй Беларусі?


На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Віталь Сіліцкі Цыганкоў: «Падзеі апошніх дзён – шпіёнскі скандал, палова дыпляматаў, супрацоўнікаў амбасады ЗША пакідае Беларусь – ці не гавораць пра тое, што Менск наўмысна ідзе на эскаляцыю дыпляматычнага канфлікту? Калі так, то навошта?” Сіліцкі: “Эскаляцыя відавочна. Зь іншага боку, у параўнаньні з мінулымі дыпляматычнымі скандаламі (скажам, сумнавядомы “каналізацыйны” скандал у Драздах), дык тут можа беларускі бок нават і стрымліваецца. Напрыклад, папярэджвае амэрыканцаў аб сваіх недружалюбных кроках. Рэч у тым, што спачатку была такая тактыка на раскол паміж ЗША і Эўразьвязам у беларускім пытаньні. Яна ні да чаго не прывяла – наадварот, уладам трэба баяцца, каб Эўразьвяз не зрабіў ніякія захады ў знак салідарнасьці з ЗША. Цяпер дзеяньні робяцца ў такім рэжыме, што трэба паказаць, што “мы таксама ведаем сабе цану” і “нас так проста ня возьмеш”. Гэта ўжо чыста іміджавыя крокі”. Цыганкоў: “То бок, нічога такога, што магло б непапраўна пашкодзіць беларуска-амэрыканскія адносіны, пакуль ня зроблена?” Сіліцкі: “Нічога такога, што было б на парадак больш драматычна ў параўнаньні з мінулымі эпізодамі процістаяньня. Пакуль што нічога непапраўнага я ня бачу”. Цыганкоў: «21 сакавіка, калі ў Менску быў расейскі прэм’ер-міністар Зубкоў, намесьнік дырэктара Інстытуту краінаў СНД, сябра Рады па нацыянальнай стратэгіі Уладзімер Жарыхін выступіў Маўляў, у той час калі Расея спрабуе аслабіць напружанасьць з ЗША, Менск імкнецца максымальна абвастрыць адносіны з ЗША. “Гэта глыбока памылковая пазыцыя” – лічыць Жарыхін. Як вам такі паварот расейскай пазыцыі?” Сіліцкі: “Лукашэнка, на мой погляд, наўмысна ідзе на пэўнае абвастрэньне канфлікту з Амэрыкай. Каб паставіць Расею ў такую сытуацыю, калі тая ня можа адмовіць Беларусі ў лагодных коштах на газ. Бо Лукашэнка – вялікі змагар з Расеяй і ў такім выпадку пазыцыя Крамля ўнутры Расеі ўспрымалася б як праамэрыканская”. 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Земельные участки Сочи. Документы - нарине форте купить. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .