Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай С. Калінкіна: “Гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

С. Калінкіна: “Гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы”

16.03.2010 20:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі кампутар у намесьніцы рэдактара “Народнай Волі” Сьвятланы Калінкінай. Гэта было зроблена праз некалькі хвілін пасьля ператрусу ў офісе “Хартыі-97”.


Вось што паведаміла Свабодзе Сьвятлана Калінкіна:

“Прыйшлі тыя самыя людзі, якія былі ў офісе “Хартыі-97”, тыя ж самыя панятыя, а гэта сьведчыць, што гэта нейкія штатныя людзі ходзяць на гэтыя ператрусы. Паведамілі, што ў іх ёсьць санкцыя Гомельскага пракурора на тое, каб забраць сыстэмны блёк. Што правяраецца матэрыял, разьмешчаны на сайце “Хартыі-97”. Я запыталася якое дачыненьне маю да гэтых матэрыялаў, але яны адказалі, што ня ведаюць, але магчыма, гэтыя зьвесткі ёсьць у Гомельскай пракуратуры. Гэткім чынам яны забралі мой сыстэмны блёк, а я ў пратаколе напісала, што лічу гэта антызаконнымі дзеяньнямі. У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам, сьледчы, які праводзіў гэтую канфіскацыю, мусіць паведаміць пра маю скаргу пракурору. Пракурор мусіць даць мне адказ цягам трох дзён.

Крымінальная справа распачатая паводле артыкулу аб паклёпе. Гэта надуманы артыкул, але на гэтай падставе яны атрымалі магчымасьць заходзіць да любога чалавека, забіраць тэхніку, запалохваць, паводзіцца хамскі. Усё гэта робіцца ў спадзяваньні ўбачыць у тэхніцы крыніцы інфармацыі, над чым людзі працуюць. Што іх зараз вельмі непакоіць – што зараз рыхтуюцца чарговыя кнігі пра сытуацыю ў сучаснай Беларусі і, магчыма, яны шукаюць хто гэтыя кнігі рыхтуе. Ну і трэцяе – гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы і гучныя тэмы”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .