Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай С.Хурскайнэн: "Адмена сьмяротнага пакараньня – не адзіная ўмова, але галоўная" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

С.Хурскайнэн: "Адмена сьмяротнага пакараньня – не адзіная ўмова, але галоўная"

24.08.2010 15:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская Адмена альбо ўвядзеньне маратору на сьмяротнае пакараньне зьяўляецца не адзінай умовай для аднаўленьня для беларускага парлямэнту статуса спэцыяльнага запрошанага ў Парлямэнцкую Асамблею Рады Эўропы. Пра гэта заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаньнях ПАРЭ Сініка Хурскайнэн на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый у Менску.

"Гэта пытаньне зьяўляецца не адзіным, але галоўным. Ёсьць яшчэ пытаньні па свабодзе СМІ, сытуацыі з правамі чалавека, дэмакратыі", заявіла Хурскайнэн, паведамляе Інтэрфакс.

Што да пытаньня сьмяротнага пакараньня, палітык заўважыла, што ў Парялямэнцкай Асамблеі будзе ўлічвацца і меркаваньне беларускага грамадзтва па гэтым пытаньні.

Дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Сініка Хурскайнэн прыбыла ў Менск у панядзелак з трохдзённым візытам.

У панядзелак яна сустрэлася з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктарам Гумінскім, старшынём Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым. Заплянаваныя сустрэчы зь міністрам юстыцыі Віктарам Галяванавым, генэральным пракурорам Рыгорам Васілевічам, кіраўніком працоўнай групы парлямэнту па пытаньнях сьмяротнага пакараньня Мікалаем Самасейкам, намесьнікам міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім.

Сёньня а 16-й гадзіне ў канфэрэнц-залі гатэлю "Краўн Плаза" адбудзецца сустрэча спадарыні Хурскайнэн зь лідэрамі палітычных партый і прадстаўнікамі грамадзкіх аб'яднаньняў.

Падрабязнасьці - пазьней на нашым сайце.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .