Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ротнага віленскай коннай паліцыі спрабавалі вэрбаваць? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ротнага віленскай коннай паліцыі спрабавалі вэрбаваць?

18.08.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Затрыманьне ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса ў Беларусі выклікае падазрэньне ня толькі ў ягоных блізкіх, але і ў супрацоўнікаў спэцслужбаў. Ёсьць меркаваньне, што КДБ, падкінуўшы ў ягоную машыну наркотыкі, спрабаваў вэрбаваць гэтага супрацоўніка літоўскай паліцыі, паведамляе літоўскі партал

Паведамляецца, што Банкаўскас, які знаходзіўся ў адпачынку ў Беларусі, быў затрыманы 16 жніўня на мяжы Літвы і Беларусі, у Ашмянскім раёне. Аднак яго цешча сьцьвярджае, што Банкаўскаса затрымалі яшчэ ў нядзелю.

Банкаўскас жанаты на беларусцы, грамадзянцы Літвы. Бацькі яго жонкі жывуць у Менску. Аднак, даведаўшыся пра здарэньне, цешча прыехала ў Вільню, а ягоная жонка зь сябрамі – у Беларусь.

Па словах цешчы Банкаўскаса, ён зь сям'ёй плянаваў ехаць на мора. Перад паездкай вырашыў купіць таньнейшага паліва ў Беларусі. Ён прапаноўваў ехаць разам і блізкім, аднак яны не захацелі. Калі Банкаўскас вяртаўся ў Літву, яго аўтамабіль узяліся правяраць ня толькі мытнікі, але і супрацоўнікі спэцслужбаў.

Калі літоўца папрасілі падняць капот, ён зрабіў гэта. У гэты момант ён знаходзіўся звонку, ня бачыў, што адбываецца ў салёне і ў багажніку, і ў гэты момант у яго машыне знайшлі 45,5 грамаў мэтамфэтаміна. Паліцыянта затрымалі і зьмясьцілі ў Гарадзенскі сьледчы ізалятар. Яму пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам ад 3 да 7 гадоў.

Літоўскія спэцслужбы зьдзівіла і тое, якія наркотыкі былі знойдзеныя ў Банкаўскаса, і іх колькасьць. Для наркамана такая колькасьць занадта вялікая, а для гандляра-аптавіка – замалая. Але самае дзіўнае, што сынтэтычны мэтамфэтамін, які літоўскія злачынцы вырабляюць у вялікай колькасьці і вывозяць у Скандынавію і Заходнюю Эўропу, гэтым разам, па папярэдніх дадзеных, завозіўся ў Літву.

Кіраўнік Мытнай крымінальнай службы Саўлюс Урбанавічус сказаў DELFI наступнае: "Ня ў той бок вёз. Мэтамфэтамін вязуць зь Літвы. Зь Беларусі да нас вязуць гераін, гашыш, а не мэтамфэтамін. Нелягічна і нязвыкла".

Аднак у сераду беларускія службоўцы паведамілі, што Банкаўскаса затрымалі, калі ён ўяжджаў у Беларусь. Пасьля гэтага літоўская паліцыя стала высьвятляць, калі ўсё ж быў затрыманы ротны коннай паліцыі – пры ўезьдзе ці пры выезьдзе. Як цьвердзіць цешча Банкаўскаса, яго затрымалі, калі ён ўяжджаў у Беларусь. У такім выпадку ўсё лягічна. Аднак жанчына гэтаму ня верыць: "Ён ехаў па паліва. Купіўшы яго ў Беларусі, ён бы зэканоміў 200 літаў. Калі б ён гандляваў наркотыкамі, то па паліва ў Беларусь яму б ня трэба было езьдзіць. Не сумняваюся, што гэта правакацыя".

У гэтую гісторыю ня верыць і непасрэдны начальнік Банкаўскаса Альгімантас Мінкаўскас: "Я ў гэта ня веру. Чакаем, калі ён вернецца".

У Вільні ходзяць чуткі, што цесьць Банкаўскаса, які жыве ў Менску – былы супрацоўнік КДБ высокага рангу або ваенны, цяпер прадпрымальнік. Нібыта КДБ мог зацікавіцца літоўцам і з-за яго цесьця. Аднак цешча Банкаўскаса катэгарычна адмаўляе гэтыя чуткі. Па яе словах, яе муж служыў у савецкай арміі, быў маёрам, а пасьля развалу СССР сышоў са службы, працаваў у кампаніях, якія гандлююць кампутарамі.

Цешча Банкаўскаса сьцьвярджае, што зяць настроены супраць наркотыкаў і наркагандляроў, таму жанчына не сумняваецца, што наркотыкі яму "нахабна і груба падсунулі".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .