Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі прынятая - рэпрэсіі асуджаныя Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі прынятая - рэпрэсіі асуджаныя

10.03.2010 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Далейшыя парушэнні правоў чалавека могуць прывесці да аднаўлення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Еўрапарламент большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, якая асуджае становішча грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў у Беларусі. Прамая трансляцыя сесіі ў Страсбургу вялася 10 сакавіка на афіцыйным сайце Еўрапарламента, паведамляе .

Прынятая рэзалюцыя была папярэдне ўзгоднена пяццю палітычнымі фракцыямі Еўрапарламента.

У дакуменце, у прыватнасці, выказана занепакоенасць у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў дачыненні да грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў незарэгістраванага аб'яднання «Саюз палякаў у Беларусі» на чале з Анжалікай Борыс.

Еўрапарламентары заклікалі беларускія ўлады зарэгістраваць партыю «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), гарантаваць свабоду слова і аб'яднанняў, забяспечыць магчымасці для працы недзяржаўных арганізацый і СМІ.

Акрамя таго, рэзалюцыя заклікае вызваліць палітычных актывістаў Яна Міхайлава, Арцёма Дубскага і Андрэя Бандарэнку, а таксама спыніць пераслед Тацяны Шапуцькі і адмовіцца ад намераў кантраляваць інтэрнэт.

У дакуменце адзначаецца, што далейшыя парушэнні правоў чалавека могуць прывесці да перагляду пазіцыі ЕЗ у дачыненні да Беларусі нават да аднаўлення санкцый.

У той жа час прагрэс у сферы дэмакратыі дазволіць Беларусі разлічваць на падпісанне пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве з ЕЗ, атрыманне чарговага крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду і вяртанне ў Абагульненую сістэму прэферэнцый Еўразвяза, гаворыцца ў дакуменце.

Выступаючы на сесіі, еўрадэпутаты адзначалі, што сваёй рэзалюцыяй Еўрапарламент дэманструе салідарнасць з грамадзянскай супольнасцю і нацыянальнымі меншасцямі ў Беларусі.

«Еўразвяз павінен паслаць вельмі выразны сігнал Беларусі аб тым, што могуць быць сур'ёзныя наступствы з-за парушэнняў правоў чалавека», - заявіў адзін з членаў Еўрапарламента ад Польшчы.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .